Эгацэнтрызм (ад лац.: ego — «я», centrum - «цэнтр круга») — няздольнасць або няўменне індывіда ўстаць на чужы пункт гледжання. Успрыманне свайго пункту гледжання як адзінага існага. Тэрмін уведзены ў псіхалогію Жанам Піяжэ для апісання асаблівасцяў мыслення, характэрнага для дзяцей ва ўзросце да 8-10 гадоў. Па розных прычынах такая асаблівасць мыслення ў рознай ступені выяўленасці можа захоўвацца і ў больш сталым узросце.