Эдвард Лір (таксама Эдуард Лір, англ.: Edward Lear; 12 мая 1812 — 29 студзеня 1888) — англійскі мастак і паэт, адзін з заснавальнікаў «паэзіі бяссэнсіцы» (англ.: nonsensical poetry), аўтар шматлікіх папулярных абсурдысцкіх лімерыкаў.

Эдвард Лір
англ.: Edward Lear
Э. Лір
Э. Лір
Дата нараджэння 12 мая 1812(1812-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1888(1888-01-29) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, ілюстратар, мастак, раманіст, арнітолаг, комік, гумарыст
Жанр пейзаж і арніталогія
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эдвард Лір нарадзіўся 12 мая 1812 года ў лонданскім прадмесці Хайгейт. Ён быў 20-м дзіцем у сям’і, і яго выхаваннем займалася старэйшая сястра Эн. Калі Эдварду было 15 гадоў, ён разам з сястрой асталяваўся ў асобным доме. Будучы таленавітым мастаком, Лір пачаў працаваць кніжным ілюстратарам. Ва ўзросце 19 гадоў ён выпусціў сваю першую кнігу «Ілюстрацыі сямейства Псітацыдаў, або Папугаяў» (Illustrations of the Family of Psittacidae, or Parrots, 1832).

З дзяцінства ў Ліра было слабое здароўе — ён пакутаваў ад падучай хваробы, астмы, а ў сталым узросце да гэтага дадалася яшчэ і частковая страта зроку.

Ў 1846 годзе Лір выпусціў «Кнігу нонсэнс» (A Book of Nonsense — перакладаецца таксама як «Кніга глупства» або «Кніга бязглуздая»), якая ўключае пацешныя лімерыкі. Неўзабаве гэты жанр набыў значную папулярнасць.

Стыль і сюжэты нонсэнсу Ліра аказалі ўплыў на творчасць яго сучасніка — Льюіса Кэрала, на французскіх сюррэалістаў, рускіх ОБЭРИУтаў (прыхільнікам Ліра быў Данііл Хармс).

Паэт памёр 29 студзеня 1888 г. Згадваецца ў песні Beatles «Paperback writer» (1966).

Сачыненні і ілюстрацыі правіць

  • Illustrations of the Family of the Psittacidæ (1832)
  • Tortoises, Terrapins, and Turtles by J.E. Gray
  • Views in Rome and its Environs (1841)
  • Gleanings from the Menagerie at Knowsley Hall (1846)
  • Illustrated Excursions in Italy (1846)
  • A Book of Nonsense (1846)
  • Journal of a Landscape Painter in Greece and Albania (1851)
  • Journal of a Landscape Painter in Southern Albania (1852)
  • Book of Nonsense and More Nonsense (1862)
  • Views in the Seven Ionian Isles (1863)
  • Journal of a Landscape Painter in Corsica (1870)
  • Nonsense Songs and Stories (1871)
  • More Nonsense Songs, Pictures, etc. (1872)
  • Laughable Lyrics (1877)
  • Nonsense Alphabets
  • Nonsense Botany (1888)
  • Tennyson’s Poems, illustrated by Lear (1889)
  • Facsimile of a Nonsense Alphabet (1849, не друкавалася да 1926)

Беларускія пераклады правіць

«Кнігу бязглуздую» на беларускую пераклаў Макс Шчур.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі правіць