Эдзіт Болінг Гальт Вільсан (англ.: Edith Bolling Galt Wilson; 15 кастрычніка 1872 — 28 снежня 1961) — другая жонка Прэзідэнта ЗША Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША з 1915 па 1921 год. Атрымала мянушку «сакрэтны прэзідэнт», бо ў 1919 годзе, пасля інсульту мужа, фактычна кіравала краінай. У 1921 годзе, пасля адстаўкі Вільсана, Эдзіт з мужам пасялілася ў пасольскім квартале ў Вашынгтоне. Яна даглядала за ім да самай смерці ў 1924 годзе. Эдзіт Вільсан памерла ад сардэчнай недастатковасці 28 снежня 1961 года, у дзень 105-годдзя з дня нараджэння Вудра Вільсана. У дзень смерці яна прысутнічала на адкрыцці моста Вудра Вільсана.
Зноскі
- ↑ а б Edith Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Edith Bolling Galt Wilson // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Edith Bolling // The Peerage
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.