Эдуард Іосіфавіч Збароўскі

Эдуард Іосіфавіч Збароўскі — выкладчык, доктар медыцынскіх навук, прафесар кардыялогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук. Аўтар прац па прафілактычнай кардыялогіі, рэабіліталогіі і медыка-сацыяльнай ахове чалавека, у тым ліку 8 манаграфій, шэрагу брашур, 8 вынаходак, частка сумесна з супрацоўнікамі БДУ.

Эдуард Іосіфавіч Збароўскі
Дата нараджэння 1 студзеня 1938(1938-01-01)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, урач, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера медыцына, сацыялогія і кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 студзеня 1938 года ў в. Ліхаўня Нараўлянскага раёна сучаснай Гомельскай вобласці. З адзнакай скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) у 1967 годзе. Пасля заканчэння дзесяць год працаваў у МДМІ — спачатку ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка, потым урача-кардыёлага і, нарэшце, навуковага супрацоўніка кафедры факультэцкай тэрапіі МДМІ. У 1971 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам навукова-даследчай лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання МДМІ, на базе якой у 1977 годзе ім была арганізавана першая ў Рэспубліцы Беларусь установа па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў (БелНДІ кардыялогіі).

У 1972 г. атрымаў званне кандыдата навук, паспяхова абараніўшы дысертацыю на тэму: «Метадычныя аспекты ацэнкі пругкіх уласцівасцяў артэрыяльных сасудаў пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе», а ў 1984 г. — званне доктара медыцынскіх навук з дысертацыяй на тэму: «Распаўсюджанасць і метадычныя аспекты першаснай прафілактыкі ішэмічнай хваробы сэрца ў папуляцыі мужчын з улікам індывідуальных (канстытуцыяльных) асаблівасцяў арганізма». У 1986—1998 гг. займаў пост дырэктара БелНДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (БелНДІЭПІ, сучаснага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі). Кіраваў Рэспубліканскімі навукова-тэхнічнымі праграмамі па рэабілітацыі інвалідаў у 1991—1998 гг.

З 1999 г. з’яўляецца прафесарам Дзяржаўнага інстытута кіраўніцтва і сацыяльных тэхналогій (ДІКСТ) БДУ[2]. У тым жа годзе ім была арганізавана і ўзначалена кафедра сацыяльнай работы ДІКСТ БДУ[2].

Сям’я правіць

Са сваёй жонкай — Людмілай Сцяпанаўнай — Эдуард Збароўскі пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў МДМІ, на першым курсе. Калі былі студэнтамі, яны праводзілі эксперыменты па даследаванню страўнікавага соку. Пазней, адгаварыўшы яе паступаць у аспірантуру, залажыў аснову дужай сям’і медыцынскіх супрацоўнікаў. Дзеці і некаторыя ўнукі Збароўскіх заняты ў сферы медыцыны: сын Канстанцін — загадчык кафедры рэабіліталогіі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, дачка Таццяна працуе афтальмолагам, а ўнук Дзмітрый ─ у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Навуковая дзейнасць правіць

Работа прафесара накіравана на прафілактыку і папярэджанне сардэчна-сасудзістых і іншых неінфекцыйных захворванняў, дэфектаў здароўя, цяжкасці інваліднасці, развіццё тэхналогій медыцынскай і сацыяльнай аховы ліц, якія вядуць грамадска абмежаваны вобраз жыцця з прычыны прыроджаных дэфектаў, перанесеных захворванняў і траўм. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацавана і ажыццёўлена першая ў рэспубліцы навукова-тэхнічная праграма для падтрымкі такіх людзей — «Рэабілітацыя» (1991—1995), праведзен кантроль стану здароўя механізатараў роднага раёна ў першыя некалькі гадоў пасля аварыі на ЧАЭС.

Навуковыя інтарэсы правіць

  • Медыка-сацыяльная прафілактыка сардэчна-сасудзістых і іншых неінфекцыйных захворванняў
  • Інваліднасць у грамадстве
  • Грамадзянская ахова людзей з абмежаваннямі жыццядзейнасці і сацыяльнай недастатковасцю
  • Сацыяльныя дэтэрмінанты здароўя, фактары рызыкі захворванняў у практыцы грамадскай працы
  • Уплыў канстытуцыі і тэмперамента чалавека на яго здароўе
  • Генеалогія ў якасці стратэгіі сацыяльнай аховы

Выкладаемыя дысцыпліны правіць

  • Увядзенне ў спецыяльнасць
  • Медыка-сацыяльныя асновы здароўя
  • Этыка сацыяльнай работы

Грамадзянская дзейнасць правіць

З’яўляецца галоўным спецыялістам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па Агульнанацыянальнай праграме інтэграванай прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў (СІНДІ), каардынуемай СААЗ. Пасля таго як быў прызначаны на пост дырэктара НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў, прыкладаў усе намаганні да переасэнсавання практыкі рэабілітацыі, каб укласці ў гэта паняцце не толькі лячэнне, але і дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі з інтэграцыяй у грамадства і пошукам працоўнага месца. Ініцыяваў і ўдзельнічаў у распрацоўцы першых рэспубліканскіх законаў аб сацыяльнай ахове інвалідаў (прыняты ў 1991[3] г. і 1994[4] г.) і дзяржаўнай праграмы Рэспублікі Беларусь па іх рэалізацыі. Распрацаваў стратэгію медыка-сацыяльнай аховы насельніцтва, зрабіў яе базай арыенціры хрысціянскай маралі, генеалогію, сацыявіталогію. Вынікі працы былі выкладзены ім у цыкле работ «Этика здоровья». З’яўляецца членам Міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Міждзяржаўнага каардынацыйнага савета па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў пры Савеце па супрацоўніцтву ў галіне аховы здароўя СНД, членам Беларускай асацыяціі сацыяльных працаўнікоў.

Ушанаванне правіць

Імя і фатаграфія Эдуарда Збароўскага ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўлянцаў[5].

Асноўныя публікацыі правіць

  • Зборовский Э. И., Сидоренко Г. И. Как уберечь себя от гипертонической болезни. Минск, 1989.
  • Зборовский Э. И., Гракович А. А., Козлов И. Д., Апанасевич В. В. Возможности оценки и снижения риска неинфекционных заболеваний. Минск, 2000.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Зборовский, Эдуард Иосифович // Энциклопедия Республика Беларусь. Т. 3. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2006. — С. 638.
  • Профессора и доктора наук Белорусского государственного университета. — Минск: БГУ, 2001.

Спасылкі правіць