Эдуард Алберт
Эдуа́рд А́лберт (чэшск.: Eduard Albert; 20 студзеня 1841, Жамберк — 26 верасня 1900, там жа) — славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт.
Эдуард Алберт | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1900[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, урач, педагог, выкладчык універсітэта, паэт, хірург, палітык |
Навуковая сфера | медыцына[3], хірургія[3], творчае і прафесійнае пісьмо[d][3], паэзія[3], перакладніцтва[d][3] і палітыка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
ганаровы член Каралеўскай калегіі хірургаў Англіі[d] (25 ліпеня 1900) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Эдуард Алберт нарадзіўся 20 студзеня 1841 года ў Жамберку (Багемія) у сям'і гадзіншчыка. Яго брат Францішак Алберт стаў вядомым чэшскім пісьменнікам.
Эдуард Алберт вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце, паспяхова скончыў курс у 1867 годзе. У 1873 быў назначаны прафесарам хірургічнай клінікі ў Інсбруку, а ў 1881 прафесарам хірургіі ў Вене. Ён меў уласную клініку, якая прыносіла яму значныя даходы.
Яго галоўныя працы адносяцца да хірургічнай дыягностыкі, да аператыўнай хірургіі і да механікі чалавечых суставаў.
Эдуард Алберт памёр у родным горадзе ў 1900 годзе. Пахаваны ў Вене.
Працы правіць
- Diagnostika chirurgických nemocí (1876)
- Učebnice chirurgie a nauky operační (1877)
- Paměti Žamberské (1889)
- Památky po Bratřích českých v Žamberce; Časopis muzea Království českého roč. 64 (1890)
- Památky po Bratřích českých v Kunwaldě; Časopis muzea Království českého roč. 65 (1891)
Галерэя правіць
-
Капліца Святога Войцеха на Жамберскіх могілках, пабудаваная на сродкі Эдуарда Алберта
-
Магіла Эдуарда Алберта на могілках у Вене
Спасылкі правіць
- Who Named It?, Eduard Albert (англ.)
- Find A Grave Архівавана 3 лістапада 2012. (англ.)