Эдуард Бернардавіч Ліпень

Эдуард Бярнардавіч Ліпень (нар. 1936) — беларускі ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, педагог, альпініст, майстар спорту міжнароднага класа. Удастоены вышэйшага альпінісцкага звання «Снежны барс» (1982)[1].

Эдуард Бернардавіч Ліпень
Дата нараджэння 1936
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, анестэзіёлаг, рэаніматолаг, выкладчык універсітэта, альпініст
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1960 годзе[2]. У 1963 годзе паступіў і ў 1965 годзе скончыў клінічную ардынатуру па анестэзіялогіі БДІУУ. Урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, агульны стаж урачэбнай работы складае 55 гадоў, стаж работы па спецыяльнасці анестэзіёлага-рэаніматолага — 52 гады, стаж навукова-педагагічнай работы — 39 гадоў.

Грамадская дзейнасць правіць

Актыўна ўдзельнічае ў грамадскай рабоце: на працягу 10 гадоў узначальваў Беларускую рэспубліканскую федэрацыю альпінізму, а таксама кіраваў хорам ваеннай і патрыятычнай песні ваенна-медыцынскага факультэта БДМУ[2].

Узнагароды правіць

Мае ўрадавую ўзнагароду — медаль за воінскую доблесць, а таксама званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь»[2]. У 1982 годзе другім з беларусаў атрымаў званне «Снежны барс» за заваяванне ўсіх «сямітысячнікаў» СССР[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005.

Спасылкі правіць