Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера

Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера (англ.: Edinburgh Napier University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі.

Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера
англ.: Edinburgh Napier University
Арыгінальная назва англ.: Edinburgh Napier University
Заснаваны 1964
Год рэарганізацыі 1992
Студэнты 17 000
Размяшчэнне Эдынбург, Шатландыя
Сайт napier.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Тэхнічны каледж імя Непера, папярэднік сучаснага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1964 годзе, узяўшы сваю назву ад шатландскага матэматыка і філосафа XVI стагоддзя Джона Непера. Тэхнічны каледж стаў універсітэтам у 1992 годзе. У 2009 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера.

Універсітэт канцэнтруецца вакол трох асноўных кампусаў у Эдынбурзе. У ім навучаецца больш за 19 500 студэнтаў, у тым ліку якія вучацца па транснацыянальных праграмах за мяжой і праз інтэрнэт. У 2018 годзе вучэльня ўключала амаль 9 500 замежных студэнтаў і студэнтаў з ЕС з больш чым 140 краін свету.

Cтруктура правіць

  • Школа прыкладных навук
  • Школа мастацтваў і крэатыўных індустрый
  • Школа бізнесу
  • Школа вылічальнай тэхнікі
  • Школа інжынерыі і навакольнага асяроддзя
  • Школа здароўя і сацыяльнай дапамогі

Зноскі

Спасылкі правіць