Эйген Вальдэмар (Яўген Уладзіміравіч) Шаўман (шведск.: Eugen Valdemar Schauman; 10 мая 1875, Харкаў — 16 чэрвеня 1904, Гельсінгфорс) — фінскі чыноўнік. Смяротна параніў генерал-ад’ютанта Мікалая Іванавіча Бобрыкава, генерал-губернатара Фінляндыі і камандуючага войскамі Фінляндскай вайсковай акругі ў 1898—1904 гадах.

Эйген Шаўман
шведск.: Eugen Valdemar Schauman
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 10 мая 1875(1875-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1904(1904-06-16) (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля свайго ўчынку Шаўман стаў нацыянальным героем Фінляндыі, на месцы замаху ў калідоры Сената Фінляндыі з’явілася мемарыяльная дошка з тэкстам, што ён «аддаў жыццё за сваю краіну», а магіла Шаўмана ў Порва стала святым месцам для многіх фінаў.