Эйну́ (саманазва: ئەينۇ, кіт.: 艾努人) — субэтнічная група уйгураў. Жывуць у Кітаі, пераважна на тэрыторыі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Агульная колькасць (2016 г.) — 7 400 чал.[1]. Вернікі — мусульмане-шыіты.

Эйну
(ئەينۇ)
Агульная колькасць 7400 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання  Кітай
Мова айнійская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы астатнія уйгуры

Паходжанне правіць

Паходжанне эйну мала даследавана. Самі эйну лічаць сябе нашчадкамі выхадцаў з Ірана або дзяржавы эфталітаў. Уйгуры-суніты адносяць іх да цыганоў і зневажальна клічуць абдал, што на самой справе азначае родавую групу туркменаў. У навуковай літаратуры высоўваецца меркаванне, што эйну могуць быць прамымі нашчадкамі эфталітаў або іншай іранскай групы, якая мігрыравала на ўсход Цэнтральнай Азіі і пераняла многія звычаі суседніх цюркскіх народаў.

Асаблівасці культуры правіць

Эйну традыцыйна жылі ў асобных вёсках на паўднёвых схілах Цянь-Шань і пустынных аазісах Такла-Макан. Асноўнымі заняткамі былі адгонная жывёлагадоўля, хатняе рамяство, на рэках — рыбалоўства. У некаторых выпадках сем’і эйну афіцыйна прымалі сунізм і сяліліся каля буйных паселішчаў уйгураў, дзе займаліся дробным рамяством, гандлем і жабрацтвам.

Эйну захоўваюць некаторыя дамусульманскія звычаі, у тым ліку рытуал шанавання мядзведзя ламантэ.

Мова правіць

Мова эйну блізкая да уйгурскай, аднак мае значную колькасць іранізмаў, так што некаторыя даследчыкі прапануюць адносіць яе да індаеўрапейскіх[2]. Большасць эйну з дзяцінства двухмоўныя і ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца ўйгурскай мовай. Родная мова звычайна распаўсюджана сярод мужчын.

Зноскі

Літаратура правіць