Эйрэ́на (стар.-грэч.: Εἰρήνη «супакой, мірнае жыццё») — багіня міру ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[1], адна з ор, дачка Зеўса і Феміды[2].

Эйрэна
Міфалогія Старажытная Грэцыя
Пол жанчына
Бацька Зеўс
Маці Феміда
Браты і сёстры Эўномія, міфалогія і Dike[d]
У іншых культурах Pax[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эйрэна з Плутасам

Асабліва распаўсюджана было яе шанаванне ў Афінах, дзе ёй спрадвеку прыносілася бяскроўная ахвяра ў свята Сінайкій, усталяванае, паводле падання, яшчэ Тэсеем у памяць злучэння дванаццаці абшчын Атыкі ў адну дзяржаву. Там жа ёй быў узведзены алтар пасля бітвы пры Еўрымедонце (465 да н.э.) і пасля міру са Спартай, заключанага ў 374 да н.э.. Медная статуя Эйрэны з немаўлём Плутасам (багаццем) на руках — твор Кефісадота — стаяла на рыначнай плошчы Афін[3]. Яе выява знаходзілася ў афінскім Прытанеі[4].

Дзеючая асоба камедыі Арыстафана «Мір» (без слоў). Згадваецца ў Еўрыпіда[5].

У гонар багіні названы астэроід (14) Ірэна, адкрыты ў 1851 годзе

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.659, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.509; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1
  2. Гесіёд. Тэагонія 902; Арфічныя гімны XLIII 2; Гігін. Міфы 183
  3. Паўсаній. Апісанне Элады I 8, 3
  4. Паўсаній. Апісанне Элады I 18, 3
  5. Гл. Еўрыпід. Арэст 1684 (Цішыня)

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).