Эканамічны лібералізм

Эканамічны лібералізм — ідэалогія, якая з'яўляецца складовай часткай класічнага лібералізму.[1] У эканамічнай філасофіі эканамічны лібералізм падтрымлівае і прапагандуе эканоміку laissez-faire. Паслядоўнікі эканамічнага лібералізму вераць, што палітычная свабода і сацыяльная справядлівасць неаддзельныя ад эканамічнай свабоды і выкарыстоўваюць філасофскія аргументы ў падтрымку эканамічнага лібералізму і вольнага рынку. Ідэалогія не ўхваляе ўмяшанне ўрада ў свабодны рынак і падтрымлівае максімальную свабоду гандлю і канкурэнцыі, у адрозненне ад меркантылізму, кейнсіянства, сацыялізму,[2] і фашызму.[3]

Зноскі

  1. Ian Adams, Political Ideology Today (Manchester: Manchester University Press, 2001), 20.
  2. Brown, Wendy. Edgework: critical essays on knowledge and politics. Princeton University Press, 2005. p. 39
  3. Sheldon Richman "Fascism", Concise Encyclopedia of Economics.