Экстрэмісцкае фарміраванне

Экстрэмісцкае фарміраванне (руск.: экстремистское формирование) — юрыдычны статус, які прысвойваецца ў Беларусі групам грамадзян з ліку апанентаў рэжыму Лукашэнкі для іх палітычнага пераследу. Паняцце было замацавана ў законе «Аб процідзеянні экстрэмізму», змены да якога Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 мая 2021 года[1]. У ім экстрэмісцкае фарміраванне вызначаецца як група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць або аказвае садзейнічанне такой дзейнасці ці яе фінансаванне[2].

Захады па «супрацьдзеянні экстрэмізму» накіраваны на падаўленне пратэстнага руху ў Беларусі[1], які ўзнік на адказ на фальсіфікацыю рэжымам Лукашэнкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Станам на студзень 2024 года ў Беларусі было 174 «экстрэмісцкія фармаванні», з якіх 62 з іх атрымалі такі статус у 2023 годзе[3]. У большасці выпадкаў гэта незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы (і акаўнты ў іншых сацсетках) пратэсных ініцыятыў, некамерцыйных арганізацый і да таго падобнае[4].

Выданні, прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі»[5] правіць

Зноскі