Эктор Гімар
Экто́р Гіма́р (фр.: Hector Guimard; 10 сакавіка 1867, Ліён — 20 мая 1942, Нью-Ёрк) — французскі архітэктар і дызайнер, выбітны прадстаўнік стылю мадэрн.
Эктор Гімар | |
---|---|
фр.: Hector Guimard | |
| |
Дата нараджэння | 6 (10) сакавіка 1867 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1942 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Парыж |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Найважнейшыя пабудовы | «Замак Бэранжэ» |
Горадабудаўнічыя праекты | дызайн уваходаў на першыя станцыі парыжскага метро |
Уплыў | Eugène Train[d] і Charles Genuys[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адукацыя правіць
Навучаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў у перыяд з 1882 па 1885 гады, дзе даведаўся пра архітэктурныя тэорыі Эжэна Віяле-лё-Дзюка. Менавіта яго ідэі сталі асновай для своеасаблівай формай ар-нуво Гімара.
У 1884 годзе атрымаў тры бронзавыя і два срэбраныя медалі ў школе за свае творы. У наступным годзе атрымаў ўзнагароды ва ўсіх школьных спаборніцтвах (у тым ліку чатыры бронзавыя і пяць срэбраных медалёў ды Гран-пры па архітэктуры). За поспехі ў навучанні быў узнагароджаны паедзкай у Бельгію ды Англію. У Бруселі знаёміцца з творчасцю Віктора Арта, якая моцна паўплывала на яго.
Творчасць правіць
У 1898 годзе пабудаваў шматкавтэрны дом «Замак Бэранжэ», што месціцца ў XVI акрузе Парыжа на вуліцы Жан дэ ля Фантэн (Castel Béranger, Rue Jean de la Fontaine, Paris 16, Paris, France). Менавіта гэты будынак зрабіў Гімара знакамітым. З гэтага моманту у яго з'ўяляецца шмат замоў, якія ён выконвае ў стыле мадэрн з улікам ідэалаў гармаоніі і бесперапыннага руху. Гімар самастойна стварае эскізы мэблі для інтэр'ераў пабудаваных ім будынкаў. У 1909 годзе будуе гатэль Гімар як падарунак сваёй заможнай амерыканскай жонцы. Таксама дэкарыруе ўваходы на першыя станцыі парыжскага метро.
Галерэя правіць
-
Дом Coilliot, Ліль, 1900
-
Гатэль Mezzara, №60 па вуліцы Ля Фантэн (rue La Fontaine), Парыж, 1910
-
Сінагога на вуліцы Павэ (rue Pavée), Парыж, 1913
-
Сталовы пакой у гатэлі Гімар
-
Крэсла са спінкай, 1900
Зноскі
- ↑ birth certificate Праверана 13 чэрвеня 2023.
- ↑ https://fr.findagrave.com/memorial/128523232/hector-germain-guimard
Спасылкі правіць
- LE CERCLE GUIMARD — Асацыяцыя абароны і прасоўвання прац Эктора Гімара
- lartnouveau.com — Творы Эктора Гімара ў Францыі
- [1] Архівавана 22 лютага 2014. — Стыль «Мадэрн». Эктор Гімар