Элеанора Партугальская (каралева Арагона)

каралева Арагона

Элеанора Партугальская (парт.: Leonor de Portugal, катал.: Elionor de Portugal, 3 лютага 1328, Каімбра — 29 кастрычніка 1348, Эксерыка каля Тэруэля) — каралева-кансорт Арагона.

Элеанора Партугальская
Нараджэнне 3 лютага 1328(1328-02-03)[1]
Смерць 29 кастрычніка 1348(1348-10-29)[1][2] (20 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Афонсу IV
Маці Беатрыса Кастыльская
Муж Педра IV[d][3][4]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элеанора была партугальскай прынцэсай, дачкой Афонсу IV і Беатрыс Кастыльскай. 29 верасня 1347 года ў Барселоне была выдадзена замуж за аўдавелага арагонскага караля Педра IV.

Элеанора прабыла каралевай усяго каля года і сканала ад чумы, не пакінуўшы нашчадствы (яе адзіная дачка Беатрыс памерла нованароджанай). Пахавана ў кляштары Паблет.

Зноскі

  1. а б infanta Leonor [House of Burgundy] // Kindred Britain
  2. Pas L. v. Eleonore of Portugal // Genealogics — 2003.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Kindred Britain