Электрахімічны рад напружанняў металаў

Электрахімічны рад напружанняў металаў  — металы, размешчаныя ў парадку ўзрастання іх стандартных электродных патэнцыялаў. Электродам параўнання з’яўляецца стандартны вадародны электрод.

Найбольш распаўсюджаныя металы ў радзе напружанняў размешчаныя ў наступным парадку:

Li, К, Ca, Na, Mg, Al, Mn, Zn, Fe, Co, Ni, Sn, Pb, H2, Cu, Hg, Ag, Au.

Рад напружанняў паказвае параўнальную актыўнасць металаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях. Чым бліжэй метал да пачатку рада напружанняў, тым большая яго аднаўленчая здольнасць. Рад напружанняў характарызуе актыўнасць у водных растворах пры нармальных умовах і актыўнасці ёнаў, роўнай 1. Адхіленне ад гэтых умоваў можа змяніць паслядоўнасць металаў у радзе напружанняў, асабліва для суседніх яго членаў. Уплыў на электродны патэнцыял мае стан паверхні электрода, і месца метала ў радзе напружанняў да некаторай ступені ўмоўнае. У рад напружанняў часам уключаюць неметалы, іёны і некаторыя злучэнні.

З рада напружанняў вынікаюць наступныя заканамернасці:

Дзеля таго, што рад напружанняў складаецца на падставе тэрмадынамічных характарыстык, ён дазваляе вызначыць толькі прынцыповую магчымасць працэсаў. Рэальная ажыццявімасць у значнай ступені залежыць ад кінетычных фактараў: працэс можа быць магчымы, але хуткасць ягонага працякання занадта малая.

Сучасны выгляд электрахімічнаму раду напружанняў надаў расійскі вучоны Мікалай Мікалаевіч Бекетаў (18261911) у працы «Даследаванні з’яваў выціскання адных элементаў іншымі» (1865).