Эле́ктрум, электрмінерал, разнавіднасць самароднага золата.

Утрымлівае 25—50 % серабра, дамешкі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Сустракаецца пераважна ў выглядзе дэндрытаў або дробных часцінак няправільнай формы, зрэдку ў выглядзе крышталёў. Колер ад залаціста-жоўтага да светла-жоўтага з металічным бляскам. Шчыльнасць 1,5—1,65 г/см³. Цвёрдасць 2—3.

Даволі рэдкі мінерал. Сустракаецца ў гідратэрмальных радовішчах, кварцавых і халцэдонавых жылах. Уваходзіць у склад залатых руд. Сустракаюцца самародкі масай да 400 г.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 101. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць