Элізабет Кейзер
Хільда Элізабет Кейзер (шведск.: Hilda Elisabeth Keyser; 22 студзеня 1851, Стакгольм — 16 снежня 1898, Стакгольм) — шведская мастачка. Працавала ў жанрах партрэта і пейзажу.
Элізабет Кейзер | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1851[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1898[1][2][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gustaf Keyser[d][7] |
Маці | Hilda Fredrika Keyser[d][4][7] |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж[10] і партрэтны жывапіс[d][10][7] |
Вучоба | |
Уплыў | Léon Bonnat[d] і Аўгуст Мальмстром[12] |
Уплыў на | Gisela Trapp[d], Elisabeth Barnekow[d][13], Hilda Wollert[d] і Mina Carlson-Bredberg[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Элізабет Кейзер нарадзілася ў 1851 годзе ў Стакгольме. З 1774 па 1778 гады вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў у Стакгольме, а затым працягнула навучанне ў Парыжы ў Лявона Бона.
У Францыі Кейзер пераважна пісала сцэнкі паўсядзённага жыцця ў духу натуралізму. Акрамя таго, яна працавала ў жанры партрэта, аўтапартрэта і кніжнай ілюстрацыі. Мастачка неаднаразова выстаўляла свае працы ў Парыжскім Салоне. Адзін з яе пастэльных партрэтаў дэманстраваўся на Сусветнай выставе 1889 года ў Парыжы, яшчэ адна з работ Кейзер («Сялянка з Нармандыі») была паказана на Сусветнай выставе 1893 года ў Чыкага.
З 1890 па 1896 гады Элізабет кіравала (сумесна з мастачкай Інгеборгай Вестфельт-Эгерц, з якой пасябравала ў Парыжы) мастацкай школай у Стакгольме. Адной з яе вучаніц была шведская мастачка Міна Карлсан-Брэдберг. У 1898 годзе Хільда Элізабет наведала Санкт-Пецярбург.
Элізабет Кейзер памерла ў Стакгольме 16 снежня 1898 года. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, Мастацкім музеі Лундскага ўніверсітэта і іншых музеях краіны.
Галерэя правіць
-
Аўтапартрэт. 1880.
-
«Французская сялянка з збанамі малака».
-
«Летуценніца».
-
«Улоў. Арыльдслэге».
Зноскі
- ↑ а б Elisabeth Keyser // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в 18510122 Keijser, Hilda Elisabeth // Sveriges dödbok Праверана 24 кастрычніка 2018.
- ↑ Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 87. Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ а б Hilda Elisabet, f. 1851 i Stockholm // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/15 (1895-1901), bildid: 00016941_00116, sida 113
- ↑ Hilda Elisabeth Keyser — Svenskagravar.se. Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Keyser, släkter Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Hilda Elisabeth Keyser Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
- ↑ а б Kruse J. Hilda Elisabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901.
- ↑ Kruse J. Hilda Elisabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 87.
- ↑ Hanna Pauli Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Brita Elisabet Gabriella Barnekow Праверана 3 лютага 2020.
Літаратура правіць
- Albin Hildebrand. Hilda Elizabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri / XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister. — 1901. — P. 87.
Спасылкі правіць
- New acquisition: Works by female artists working in France in the 1880s (англ.). Nationalmuseum.
- New acquisitions: Works by female artists active in France during the 1880s (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2020. Праверана 4 красавіка 2021.
- Elisabeth Keyser (шведск.). Konstnärlexikonett Amanda.
- Работы мастачкі ў Нацыянальным музеі Швецыі (шведск.). Konstnärlexikonett Amanda.