Эліптычная галактыка

Эліптычная галактыка (пазначаецца Е) — клас галактык з выразна выяўленай сферычнай (эліпсоіднай) структурай і яркасцю, якая змяншаецца да краёў. Яны пабудаваны з зорак чырвоных і жоўтых гігантаў, чырвоных і жоўтых карлікаў і некаторай колькасці белых зорак не вельмі высокай свяцільнасці. Адсутнічаюць бела-блакітныя гіганты і звышгіганты. Няма пылавой матэрыі, якая ў тых галактыках, у якіх яна маецца, бачная як цёмныя палосы на бесперапынным фоне зорак галактыкі. Таму знешне эліптычныя галактыкі адрозніваюцца адна ад адной галоўным чынам адной рысай — вялікім ці меншым сціскам. Хабл прапанаваў паказчыкам сціску лічыць велічыню, якую можна вылічыць, ведаючы вялікую і малую вось яе эліпса. Калі галактыка мае форму шара, то яе велічыня сціску роўная нулю, бо вялікая і малая восі эліпса роўныя. Калі вялікая вось істотна больш малой, то іншы клас, максімальны клас у гэтай сістэме — 10. Запісваюцца гэтыя даныя так: E0, Е7, дзе E — гэта клас(эліптычная), лічба — падклас. Акрамя таго, эліптычныя галактыкі могуць вельмі адрознівацца адзна ад аднай па памеры. Утварэнне новых зорак у эліптычных галактыках практычна не ідзе.

Эліптычная галактыка ESO 325-G004

Лінзападобныя галактыкі – гэта прамежны тып паміж спіральнымі і эліптычнымі. У іх ёсць гало і дыск, але няма спіральных рукавоў. Такія галактыкі пазначаюцца S0.

Эліптычных галактык, па агульных ацэнках, у некалькі разоў менш, чым спіральных (больш дакладныя даныя вельмі вагаюцца ў розных крыніцах).

Найбліжэйшая да нас эліптычная галактыка — карлікавая галактыка ў сузор'і Скульптара (ESO 351-30, падклас — dE0 ці dSph, радыус — 1505 светлавых гадоў)