Эмануіл Натанавіч Модзін

Эмануіл Натанавіч Модзін (21 лістапада 1905, в. Уваравічы  — 1984) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Эмануіл Натанавіч Модзін
Дата нараджэння 8 (21) лістапада 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1984
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

У 16 гадоў пачаў працаваць на запалкавай фабрыцы «Хваля рэвалюцыі». Служыў у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі разам з сябрамі паехаў на Любаншчыну, дзе на Мар’інскіх балотах прыступіў да будаўніцтва саўгаса. Кіраўніком яго быў выбраны Э. Н. Модзін.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пайшоў на фронт, быў палітруком роты знішчальнага батальёна. Пасля ранення яго эвакуіравалі ў тыл, працаваў дырэктарам саўгаса ў Омскай вобласці. 3 мая 1953 года ён дырэктар саўгаса «Любанскі». Дзякуючы высокай механізацыі вытворчасці ў гаспадарцы атрымлівалі па 350 цэнтнераў бульбы з гектара, больш 300 ц цукровых буракоў, высокімі былі ўраджаі і іншых культур.

Зноскі

Спасылкі правіць