Эма Ірэна Острэм (27 красавіка 1847 — 3 ліпеня 1934) — фінская выкладчыца і першая ў гісторыі Фінляндыі жанчына, якая скончыла ўніверсітэт.

Эма Ірэна Острэм
шведск.: Emma Irene Åström
Дата нараджэння 27 красавіка 1847(1847-04-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1934(1934-07-03)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўніца
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства правіць

Острэм нарадзілася ў 1847 годзе ў Тайвасала ў Аба-Б’ёрнеборгскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага. Яе бацькамі былі Юстыіна Якабсан, служанка, і Карл Острэм, каморнік. Эма Ірэна была найстарэйшай з пяці дзяцей. У 1853 годзе сям’я пераехала на Аландскія астравы, шведскамоўны рэгіён Фінляндыі, дзе Эма выхоўвалася ў шведскамоўным асяроддзі і вучылася ў школе ў Фінстрэме[4][5].

Адукацыя правіць

Острэм была накіравана ў педагагічны каледж Ювяскюля ў 1865 годзе пасля ўгавораў мясцовага духавенства, а дырэктар каледжа Уна Сюгнеус служыў яе неафіцыйным апекуном. Падбадзёраная Эрнстам Бонсдорфам, школьным настаўнікам матэматыкі, Острэм вырашыла падаць дакументы ў фінскі ўніверсітэт. Хаця Сюгнеус першапачаткова адмовіўся падтрымаць гэтую ідэю, ён арганізаваў навучанне Острэм у Хельсінкскім універсітэце[4].

Нягледзячы на тое, што пасля заканчэння педагагічнага каледжа Ювяскюля ў 1873 годзе для Острэм было забяспечана месца ў Хельсінкскім універсітэце, смерць бацькі ў 1874 годзе вымусіла яе адкласці вучобу. Яна прыняла пасаду настаўніцы ў педагагічным каледжы Экенес, каб зарабіць грошай на ўтрыманне сям’і. Праз два гады яна вярнулася ва ўніверсітэт і атрымала ступень магістра філасофіі ў 1882 годзе, што зрабіла яе першай жанчынай у Фінляндыі, якая атрымала вышэйшую адукацыю[4].

Кар’ера правіць

У 1886 годзе Острэм вярнулася ў педагагічны каледж Экенес, дзе працавала выкладчыцай шведскай, фінскай моў і гісторыі да 1912 года[4]. З 1913 па 1924 год яна выкладала ў школе сумеснага навучання і ў місіянерскай школе ў Экенесе. У 1927 годзе яна атрымала ступень ганаровага доктара філасофіі Хельсінкскага ўніверсітэта, стаўшы першай фінскай жанчынай, якая атрымала ганаровую ступень[5]. Нягледзячы на тое, што яна імкнулася вярнуцца ва ўніверсітэт для працягу вучобы, яна «адмовілася ад гэтай думкі», бо мусіла фінансава падтрымліваць сям’ю.

Спадчына правіць

Пасля заканчэння ўніверсітэта Острэм стала сімвалам не толькі для фемінісцкага руху ў Фінляндыі таго часу, але і для шведскамоўнага насельніцтва Фінляндыі. Пра яе пісаў вершы шведскамоўны пісьменнік Захарыас Тапеліус[en] і пісьменніца-феміністка Адэлаіды Эрнрут. Існуе меркаванне, што Тапеліус стварыў гераіню свайго рамана Planetarnes skyddslingar (Пратэжэ планет) паводле ейнага вобраза[4][6]. Нягледзячы на гэта, Острэм аднойчы сказала: «Няма сэнсу называць мяне піянерам, таму што я ніколі ім свядома не была»[4].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Emma Irene ÅströmSLS.
  3. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в г д е Väisänen, Maija. Åström, Emma Irene (1847–1934). Biografiakeskus, Suomalaisen Kirjallisuuden Seura. Праверана 25 June 2018.
  5. а б Emma Irene Åström(недаступная спасылка). Great Women from the Teacher Seminary. University of Jyväskylä. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 August 2014.
  6. Schoolfield, George C. (1998). A History of Finland's Literature. University of Nebraska Press. p. 343. ISBN 978-0-8032-4189-3.

Спасылкі правіць