Эміль Адольф фон Берынг

Эміль Адольф фон Берынг (ням.: Emil Adolf von Behring; 15 сакавіка 1854, Гансдорф, Прусія - 31 сакавіка 1917, Марбург) — нямецкі лекар.

Эміль Адольф фон Берынг
ням.: Emil Adolf von Behring
Дата нараджэння 15 сакавіка 1854(1854-03-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1917(1917-03-31)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Else von Behring[d]
Род дзейнасці імунолаг, урач, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, бактэрыёлаг
Навуковая сфера інфекцыйныя захворванні
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[4]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Кох і Kitasato Shibasaburō[d]
Вядомыя вучні Іаганес Фібігер
Вядомы як адкрылы сыроватачную тэрапію
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1901)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Берынг атрымаў дыплом урача ў 1880 годзе. У тым жа годзе ён прайшоў стажыроўку ў берлінскай бальніцы Шарытэ, а затым атрымаў размеркаванне ў кавалерыйскі полк у Позене (цяпер Познань, Польшча). Наступная дэкада жыцця Берынга працякала ў войску. Як батальённы лекар і хірург, ён служыў спачатку ў Заходняй Прусіі, а затым па яго просьбе быў пераведзены ў Сілезію. Руціна клінічнай працы ніколі не прыцягвала Берынга, яго асноўныя інтарэсы скіроўваліся да навуковых даследаванняў. Яшчэ ў Позене Берынг зацікавіўся выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі ў баявых умовах для лячэння інфекцыйных захворванняў, і з тых часоў ён імкнуўся цалкам прысвяціць сябе даследчай працы. Такая магчымасць прадставілася яму ў арміі ў 1887, калі ён паступіў у Бонскі фармакалагічны інстытут. Да дэмабілізацыі ў 1889 годзе Берынг паспеў прапрацаваць год у Акадэміі ваеннай медыцыны ў Берліне, займаючыся пераважна праблемамі антысептыкі. У 1889 Берынг далучыўся да даследчай групы піянера бактэрыялагічных даследаванняў Роберта Коха, дзе заняўся вывучэннем метадаў лячэння дыфтэрыі і слупняка; у 1890 ён сумесна з Сібасабура Кітасата паказаў - у развіццё адкрыццяў Эміля Ру і Аляксандра Ерсена, - што ў крыві перахварэлых на дыфтэрыю або слупняк утвараюцца антытаксіны , якія забяспечваюць імунітэт да гэтых хвароб як перахварэлым, так і тым, каму такая кроў будзе пераліта. У тым жа годзе на аснове гэтых адкрыццяў быў распрацаваны метад лячэння крывяной сыроваткай.

Да пачатку XX стагоддзя дыфтэрыя штогод выносіла тысячы дзіцячых жыццяў, а медыцына была нямоглая аблегчыць іх пакуты і выратаваць ад цяжкай агоніі. У калядную ноч 1891 года берлінскія дзеці, што паміралі ад дыфтэрыі, атрымалі першыя ўколы новай сыроваткі Берынга. Многія з іх былі выратаваны, але ўсё ж поспех быў толькі частковым, і сыроватка Берынга не стала надзейным сродкам, які выратаваў усіх дзяцей.

У гэты крытычны момант на дапамогу Берынгу прыйшоў яго калега і сябар, Паўль Эрліх. Дзякуючы сваім адкрыццям у імуналогіі Эрліх здолеў удасканаліць супрацьдыфтэрыйную сыроватку Берынга, разлічыць правільную дазоўку антытаксіна і атрымаць высокаканцэнтраваныя і вычышчаныя сыроваткі, якія сталі надзейнымі ў клінічным ужыванні. У 1894 годзе ўдасканаленая сыроватка была паспяхова апрабавана на 220 хворых дзецях. За выратаванне дзяцей Берынгу ў 1901 была прысуджана першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне "за работу па сыроватачнай тэрапіі, галоўным чынам за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і дало ў рукі ўрачоў пераможную зброю супраць хваробы і смерці".

Зноскі

  1. а б Emil von Behring // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Emil von Behring // Marburger Professorenkatalog — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.