Эмілі Элізабэт Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 год, Амхерст, штат Масачусетс — 15 мая 1886 года, там жа) — амерыканская паэтэса.

Эмілі Дзікінсан
Emily Elizabeth Dickinson
Эмілі Дзікінсан
Эмілі Дзікінсан
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Emily Elizabeth Dickinson[1]
Дата нараджэння 10 снежня 1830(1830-12-10)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1886(1886-05-15)[2][3][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
Бацька Edward Dickinson[d][1]
Маці Emily Norcross Dickinson[d][6][1]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, садавод
Жанр паэзія[1]
Мова твораў англійская
Дэбют Poems by Emily Dickinson
Узнагароды
emilydickinson.org (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі правіць

Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[7]. Родны горад Амхерст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.

У гады жыцця Эмілі Дзікінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.

Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мэйбл Луміс Тод, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, нягледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы[7]. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытатыўную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса[8].

Творчасць правіць

Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.

На беларускую мову вершы Дзікінсан перакладалі Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур[9].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190 Праверана 4 верасня 2018.
  2. а б Emily Dickinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Emily Elizabeth Dickinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. http://asteria.fivecolleges.edu/findaids/amherst/ma167.html Праверана 17 красавіка 2017.
  6. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
  7. а б http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org № 530
  8. Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
  9. Эмілі Дыкінсан(недаступная спасылка)

Лiтaратура правіць

  • Дикинсон Э. Стихотворения. Письма. М. Изд-во «Наука». 2007

Беларускія пераклады правіць

  • Выбраная лірыка / Эмілі Дыкінсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 84, [1] с. — (Паэты планеты).

Спасылкі правіць