Эндру Віктар Шалі

Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; нар. 30 лістапада 1926, Вільня) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».

Эндру Віктар Шалі
англ.: Andrew W. Schally
Дата нараджэння 30 лістапада 1926(1926-11-30)[1][2][…] (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Kazimierz Schally[d]
Род дзейнасці урач, біяхімік, даследчык
Навуковая сфера біяхімія і эндакрыналогія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Rudolf Klimek[d]
Вядомы як адкрыў сакрэцыю пептыдных гармонаў мозгу
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эндру Віктар Шалі нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні, калі горад уваходзіў у склад Польшчы (цяпер у складзе Літвы).

Скончыў Лонданскі ўніверсітэт у 1950 годзе і ўніверсітэт Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 года ў Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Andrew V. Schally // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrew Victor Schally // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б NNDB — 2002.
  4. NNDB — 2002.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Спасылкі правіць