Энтані Джэймс Легет

Сэр Энтані Джэймс Легет KBE (англ.: Sir Anthony James Leggett; нар. 26 сакавіка 1938 года, Лондан) — брытана-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003) (сумесна з А. А. Абрыкосавым і В. Л. Гінзбургам) «за стварэнне тэорыі звышправоднасці другога роду і тэорыі звышцякучасці вадкага гелію-3». Па стане на 2011 год з’яўляўся прафесарам фізікі ва Універсітэце Ілінойса.

Энтані Джэймс Легет
Дата нараджэння 26 сакавіка 1938(1938-03-26)[1][2] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзірк тэр Хар[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сваімі працамі Легет распачаў асновы даследаванняў квантавай фізікі макраскапічных дысіпатыўных сістэм і выкарыстання кандэнсаваных сістэм для праверкі асноў квантавай механікі.

Легет з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997), Амерыканскага філасофскага таварыства (ЗША), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША, 1996) і замежным членам Расійскай акадэміі навук. Акрамя таго ён з’яўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства (Вялікабрытанія, 1980), Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскага інстытута фізікі і ганаровым членам Інстытута фізікі (Вялікабрытанія).

Легет валодае падвойным, брытанска-амерыканскім грамадзянствам. Ён стаў рыцарам-камандорам ордэна Брытанскай імперыі ў 2004 г. «за заслугі ў фізіцы».

Узнагароды правіць

  • Прэмія Вольфа па фізіцы (2002/2003)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (2003)

Зноскі

  1. Anthony J. Leggett // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Sir Anthony J. Leggett // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. а б NNDB — 2002.

Спасылкі правіць