Эну́ма Элі́ш (шумер. , літаральна «калі вышэй») — шумера-акадскі эпас аб стварэнні свету, складзены ў 2 тысячагоддзі да н. э.

Мардук і Тыямат

Часткова захаваўся на 7 таблічках, знойдзеных падчас раскопак бібліятэкі Ашурбаніпала. Арыгінальная назва не вядомая, таму быў названы першымі словамі. Складаецца з 7 песень, якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на 1100 вершаў. Напісаны шумерскім клінапісам, ён часткова перадае шумерскую касмаганічную міфалогію, аднак у большасці адлюстроўвае эпічныя паданні Акада і Вавілона. Мяркуюць, што тэксты мелі набажэнскі характар і выкарыстоўваліся падчас навагодніх свят.

Змест эпасу правіць

Таблічка 1 правіць

Пачынаецца з апісання першароднага хаосу. Прабацька Апсу і прамаці Тыямат змешваюць свае воды. Яны ствараюць першародных пачвар, а тыя — Аншара і Кішар. Аншар і Кішар нараджаюць па свайму падабенству Ану. Ану нараджае Эа. Апсу не падабаецца дзейнасць маладых багоў, і ён збіраецца забіць іх. Эа з дапамогай загавораў усыпляе прабацьку і забівае яго. Эа будуе сабе жытло і разам з жонкай Дамкінай нараджае прыгажуна Мардука. Ану падараваў унуку 4 ураганныя вятры. Аднак Тыямат вырашае адпомсціць за Апсу і стварае з бездані армію пачварных стварэнняў, на чале якой ставіць свайго мужа Кінгу. Яму яна даручае таблічкі лёсаў.

Таблічка 2 правіць

Аншар папярэджвае багоў аб пачынаннях Тыямат, але біцца з ёю можа толькі Мардук, які патрабуе за гэта першынство і магчымасць вырашаць лёсы.

Таблічка 3 правіць

Аншар вядзе перагаворы са сваімі бацькамі, арганізуе вечарыну, на якой прымаюцца ўмовы Мардука.

Таблічка 4 правіць

Багі патрабуюць, каб Мардук прадэманстраваў сваю сілу, і па слову таго з'яўляецца, а потым знікае зорка. Ён рыхтуецца да бітвы. Мардук і Тыямат сыходзяцца, абменьваюцца абвінавачваннямі, а потым б'юцца. Мардук накідвае на Тыямат сетку, пускае ёй у чэрава віхура, пранізвае стралой, разразае вантробы і вымае сэрца. Пасля ён перамагае яе армію, палоніць Кінгу і авалодвае таблічкамі лёсаў. З цела забітай Тыямат пераможца стварае зямлю і неба.

Таблічка 5 правіць

Мардук стварае зоры, дае святло месяцу і сонцу, вызначае дзень і ноч. Магчыма, у пашкоджанай частцы таблічкі апавядаецца пра іншыя стварэнні. У канцы багі славяць Мардука.

Таблічка 6 правіць

Мардук збірае багоў і абвяшчае аб задуме стварыць людзей. Для гэтага забівае Кінгу і з яго вантробаў стварае людзей для служэння багам. Анунакі будуюць для Мардука ў Вавілоне храм. Аншар і яго бацькі даюць Мардуку новыя імёны і заклікаюць іншых багоў зрабіць тое ж.

Таблічка 7 правіць

Гімн Мардуку і нарачэнне яго новымі імёнамі.

Спасылкі правіць