Эпаксідныя смолы

Эпаксі́дныя смолы — сінтэтычныя смолы, алігамеры, малекулы якіх утрымліваюць адну або больш глыцэрыдных або эпаксідных груп.

Уласцівасці правіць

Эпаксідныя смолы — бясколерныя вадкасці або цвёрдыя рэчывы з малекулярнай масай 300—3500. Шчыльнасць 1,16—1,25 г/см³. Раствараюцца ў кетонах, хлараваных вуглевадародах. Устойлівы да ўздзеяння акісляльнікаў, шчолачаў, большасці неарганічных кіслот. Ацверджаным эпаксідным смолам уласцівы высокая адгезія да шкла, металаў, бетону і іншых матэрыялаў, механічная трываласць, водаўстойлівасць.

Атрыманне правіць

Эпаксідныя смолы атрымліваюць узаемадзеяннем шмататамных спіртоў, амінаў, фенолаў з эпаксіднымі злучэннамі (пераважна з эпіхлоргідрынам) і эпаксідаваннем поліалефінаў.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваюцца у вытворчасці эпаксідных кляёў, эпаксідных лакаў, герметыкаў, напоўненых і арміраваных пластмас.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць