Эпас (род літаратуры)

(Пасля перасылкі з Эпас, род літаратуры)

Эпас (грэч. έπος — слова, аповед) — адзін з трох (разам з лірыкай і драмай) родаў мастацкай літаратуры, які характарызуецца апавядальнасцю, апісаннем вонкавых (адносна аўтара) з'яў рэчаіснасці ў іх паступовым развіцці. Асноўныя відавыя і жанравыя формы: апавяданне, аповесць, легенда, нарыс, раман, фельетон, эпапея і інш.