Эразмава чытанне
Эразмава чытанне, Эразмава сістэма — сістэма лацінскай транслітарацыі (раманізацыі) і чытання (вымаўлення) старажытнагрэчаскіх тэкстаў, распрацаваная Эразмам Ратэрдамскім у пач. 16 ст.; асноўная сістэма заходняй навуковай школы.
Гл. таксама: Рэйхлінава чытанне.
Сістэма была створана Эразмам з-за яго нязгоды з сістэмай чытання, створанай Ёганам Рэйхлінам (Рэйхлінава чытанне). Сістэма Эразма аснаваная на супастаўленні грэчаскіх словаў і грэчаскіх запазычанняў у тагачаснай лацінскай мове, а таксама на асаблівасцях старажытнагрэчаскай графікі. Сістэма ад самага пачатку была дастаткова ўмоўнай, таму што не перадавала дыяхронных змяненняў у вымаўленні: не перадаецца чытанне доўгіх і кароткіх галосных, дыфтонг ου для ўсіх перыядаў чытаецца як [у], φ — як [ф] (ph) замест [пх][1], χ — як [х] (ch) замест [кх][1] і інш. Па сваёй сутнасці гэтая сістэма з'яўляецца чытаннем па фанемах, без перадачы з'яў жывой мовы.
Грэч. | Лац. | Вымаўленне | Грэч. | Лац. | Вымаўленне | ||
1 | Αα | ā, ă/a | [а] | 13 | Νν | n | [н] |
2 | Ββ | b | [б] | 14 | Ξξ | x | [кс] |
3 | Γγ γκ γγ γχ γξ |
g | [г] [нк][2] [нг][2] [нх][2] [нкс][2] |
15 | Οο | ŏ/o | [о] |
4 | Δδ | d | [д] | 16 | Ππ | p | [п] |
5 | Εε | ĕ/e | [е], [э] | 17 | Ρρ | r, rh | [р] |
6 | Ζζ | dz | [дз] | 18 | Σςσ | s | [с] |
7 | Ηη | ē | [е], [э] | 19 | Ττ | t | [т] |
8 | Θθ | th | [тх] або [т] | 20 | Υυ | ȳ, y̆/y | [ю] |
9 | Ιι | ī, ĭ/i | [і] | 21 | Φφ | ph | [ф] |
10 | Κκ | k | [к] | 22 | Χχ | ch | [х] |
11 | Λλ | l | [л] | 23 | Ψψ | ps | [пс] |
12 | Μμ | m | [м] | 24 | Ωω | ō | [о] |
|
Зноскі
Літаратура правіць
- Славятинская М. Н. Учебник древнегреческого языка: Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Филоматис, 2003 (Серия «Филология»). — 620 с.: ил. ISBN 5-98111-005-8.