Эрвін фон Віцлебен

Іоб-Вільгельм Георг «Эрвін» фон Віцлебен (ням.: Job-Wilhelm Georg "Erwin" von Witzleben; 4 снежня 1881, Брэслау, Сілезія — 8 жніўня 1944, Берлін) — нямецкі военачальнік (з 1940 — фельдмаршал). Дзеяч антынацысцкай апазіцыі, удзельнік змовы 20 ліпеня, за ўдзел у якой прысуджаны да смяротнага пакарання. 

Эрвін фон Віцлебен
Дата нараджэння 4 снежня 1881(1881-12-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1944(1944-08-08)[1][2] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Германская імперская армія
Званне генерал-фельдмаршал
Камандаваў 1-я армія і Група армій «D»
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Іаана (Брандэнбургскі бейлівік) Military Merit Order Knight's Cross of the Iron Cross Clasp to the Iron Cross Hanseatic Cross Ганаровы крыж ветэрана вайны Sudetenland Medal West Wall Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзел у Другой сусветнай вайне правіць

У Другую сусветную вайну ўступіў на пасадзе камандуючага 1-й арміяй. Падчас польскай кампаніі яго армія займала «Заходні вал» на Заходнім фронце і паспяхова адбіла Саарскі наступ французаў. У лістападзе 1939 атрымаў чын генерал-оберста (генерал-палкоўніка).

На першым этапе французскай кампаніі армія пад камандаваннем Вицлебена здзейсніла манеўр з выхадам на «лінію Мажыно». На наступным этапе яна ўдзельнічала ў акружэнні 2-й французскай групы армій. 24 чэрвеня 1940 года Віцлебен быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа, 19 ліпеня 1940 года яму быў прысвоены чын фельдмаршала.

З 15 сакавіка 1941 — камандуючы групай армій «Д» і камандуючы на Захадзе. Імкнуўся стварыць пастаянныя берагавыя абарончыя збудаванні з мэтай, каб прадухіліць магчымую высадку саюзнікаў на ўзбярэжжы Францыі, але з-за недахопу працоўнай сілы гэта яму не ўдалося зрабіць. 21 сакавіка 1942 года звольнены ў адстаўку па стане здароўя. Жыў у сваім маёнтку каля Патсдама.

Зноскі

  1. а б Erwin Witzleben // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. а б Erwin von Witzleben // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць