Эрмесэнда Каркасонская

Эрмесэнда Каркасонская (ісп.: Ermessenda de Carcassona[Кам. 2], 972[2][3]/975-977[4][2], Сан-Кірзэ-дэ-Безора[5], Іспанія — 1 сакавіка 1058, там жа[2][5]) — графіня, жонка Рамона Барэля I, графа Барселоны, Жыроны і Асоны.

Эрмесэнда дэ Каркасон
ісп.: Ermessenda de Carcassona
Гатычная скульптура Эрмесэнды работы Уільяма Морела (1385 год, Жырона)
Гатычная скульптура Эрмесэнды работы Уільяма Морела (1385 год, Жырона)
рэгент (граф Барселоны[d])
1017 — 1021
Папярэднік Рамон Барэль I[d]
Пераемнік Берэнгер Рамон I[d]
рэгент (граф Барселоны[d])
1035 — 1039
Папярэднік Берэнгер Рамон I[d]
Пераемнік Рамон Берэнгер I[d]
графіня Барселоны[d]
991 — 1017
Нараджэнне не раней за 972 і не пазней за 977
Смерць 1 сакавіка 1058(1058-03-01)[1]
Месца пахавання
Род спіс графаў Фуа[d]
Бацька Рожэ I
Маці Адэль (дэ Мельгёй?)[Кам. 1]
Муж Рамон Барэль I[d]
Дзеці сыны: Беренгэр Рамон I, NN
дачка: Адэлаіда (Папія)
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эрмесэнда выйшла замуж за Рамона Барэля каля 991 года[3][Кам. 3] і сумесна правілы з ім да яго смерці ў 1017, пасля чаго правіла ў адзіночку як рэгент у перыяд непаўналецця сына (1017-1021), а пасля 1021 як суправіцель. У 1035 сын раптам памёр, адпісваўшы свае ўладанні сваім нашчадкам, і Эрмесэнда стала рэгентам пры сваім унуку ў 1035-1039 гадах і суправіцелем пасля 1039. У гэты перыяд адзначана паслабленне ўлады графаў Барселоны, адбылося паўстанне баронаў, захавальнікаў замка лордаў і дарадцаў з эпіцэнтрам у Пенедэсы і на чале з Мірам Жэрыбертам (катал.: Mir Geribert), якія кінулі выклік Барселоне і яе палітыцы падтрымання міру з мусульманамі ў абмен на выплату даніны.

Заўвагі правіць

  1. Яе паходжанне неядомае. На аснове анамастычных дадзеных Т'еры Страсэр высунуў гіпотэзу, па якой яна была дачкой графа Мельгёя Бернара II. Гл. Stasser T. Autour de Roger le Vieux: les alliances matrimoniales des comtes de Carcassonne // Annales du Midi: revue de la France méridionale. — 1996. — № 214. — ISSN 0003-4398., стар. 180.
  2. У тэкстах да XV стагоддзя таксама Ermessén, Ermessindis, Ermessendis, Ermessenz, Armessén.
  3. Па наяўных дакументах нельга ўсталяваць дату шлюбу, але першае дакументальна зарэгістраванае сумесна з мужам ахвяраванне ў манастыр Санта-Чэчылія дэ Мансерат катал.: Santa Cecília de Montserrat унесена ў 991 годзе (гл. Gil i Roman, Xavier. Diplomatario de Ermesèn, condesa de Barcelona, Girona y Osona (c.991 - 1 de marzo de 1058). Стр. 39, 84.

Крыніцы правіць

  1. Ermessenda de Carcassona // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. а б в Sòria i Ràfols 1989.
  3. а б Albertí 2007, с. 17.
  4. Gil 2004.
  5. а б Ermessenda de Carcassona (катал.). Gran Enciclopèdia Catalana. Праверана 19 сакавіка 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць