Эрнст Ягоравіч Ляшнеўскі

Эрнст Ягоравіч Ляшнеўскі (нар. 29 чэрвеня 1941, в. Свідэршчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 15 мая 1989) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1986).

Эрнст Ягоравіч Ляшнеўскі
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1941(1941-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1989(1989-05-15) (47 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Дзяржаўная прэмія СССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

З 1954 года працаваў у калгасе імя Дзімітрава Талачынскага раёна. З 1963 года — член КПСС.

З 1975 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады, якая першая ў раёне ўкараніла метад брыгаднага падраду.

У 1983 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».

Дэлегат XXVII з’езда КПСС, член бюро РК КПБ.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1986 годзе за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі[1].

Узнагароды правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Крыжаноўскі, М. А. Зорны час брыгадзіра / М. А. Крыжаноўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 606—607.
  • Лешневский Эрнст Егорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 59.
  • Лешневский Эрнст Егорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 266.
  • Лешневский Эрнст Егорович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 140.