Эскала́тар (англ.: escalator, штучнае слова, створанае па прыкладу слова elevator, ад фр.: Escalade — штурмавая лесвіца) — пад’ёмна-транспартная машына ў выглядзе нахіленай на 30—35 ° да гарызонту лесвіцы з рухомымі прыступкамі для перамяшчэння людзей з аднаго ўзроўню на іншы .

Эскалатары Капенгагенскага метро

Прыступкі лесвіцы звычайна прымацаваныя да замкнёнага ланцугу, які прыводзіцца ў рух ад электрарухавіка праз рэдуктар. Эскалатары распаўсюджаныя на станцыях метрапалітэна, вакзалах, у буйных гандлёвых установах, у падземных пераходах. Хуткась руху звычайна 0,5—1 м/с.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 159. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць