Эсквайр, сквайр (англ.: esquire, ад лац.: scutarius — шчытаносец) — ганаровы тытул у Вялікабрытаніі (першапачаткова, у раннім Сярэднявеччы, тытулам узнагароджваўся збраяносец рыцара); пасля тытул прысвойваўся чыноўнікам, якія займалі пасады, звязаныя з даверам урада. Тэрмін «эсквайр» часта ўжываецца як раўназначны тэрміну «джэнтльмен». У ЗША ў якасці прыстаўкі, якая стаіць пасля назвы, выкарыстоўваецца пры звароце да дыпламаваных адвакатаў.

Першапачаткова тытул эсквайра насіла ўся арыстакратыя, якая валодала ўласным гербам, але не была пэрамі або рыцарамі, гэта значыць увесь шырокі клас англійскага джэнтры. Асобы іншых саслоўяў маглі атрымаць тытул асаблівай каралеўскай граматай, пасля чаго ён перадаваўся па спадчыне. Такім чынам, прыстаўка эсквайр у большасці выпадкаў сведчыла аб тым, што іншага калі-небудзь значнага тытула ў яго гаспадара няма.

Тытул выкарыстоўваецца, у асноўным, пры згадванні ў трэцяй асобе і на пісьме.

Гл. таксама правіць