Эстэлада (катал.: Estelada) — неафіцыйны сцяг каталонскіх земляў. З'яўляецца сімвалам барацьбы за незалежнасць Каталоніі.

«Сіняя» эстэлада
«Чырвоная» эстэлада

Узнік як злучэнне традыцыйнага каталонскага сцяга (катал.: Senyera) з зоркай, упісанай у трохвугольнік (з сімволікі кубінскага сцяга), — так званая сіняя Эстэлада.

У 1960-х гадах была ўтворана Сацыялістычная партыя нацыянальнага вызвалення каталонскіх тэрыторый (Partit Socialista d’Alliberament Nacional dels Paisos Catalans). Партыя прытрымлівалася марксісцкай ідэалогіі, таму колер зоркі быў заменены на чырвоны, так з'явілася чырвоная Эстэлада.

Гл. таксама правіць