Эстэр Срулеўна Алексенцава

Эстэр Срулеўна Алексенцава (27 лютага 1906, с. Голта, цяпер раён г. Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, Украіна — 4 лютага 1967) — урач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

Эстэр Срулеўна Алексенцава
Дата нараджэння 27 лютага 1906(1906-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1967(1967-02-04) (60 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1947)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Скончыла Харкаўскі медыцынскі інстытут (1935).

Працавала ў Харкаўскім фармацэўтычным інстытуце (1938—1941, дырэктар інстытута, адначасова загадчык кафедры фізіялогіі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1949—1964 — загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, з 1964 — прафесар-кансультант).

Навуковыя інтарэсы: змяненні ўзроўню цукру ў крыві пры захворваннях; рэгуляцыя працэсаў знясілення; працэсы знясілення і ўзнаўлення функцый сліннай залозы і шкілетных мышц пры павышаным артэрыяльным ціску.

Узнагароды правіць

Ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Колебания уровня сахара крови в норме и при различных воздействиях : диссертация … доктора медицинских наук / Эстер Срулевна Алексенцева. — Харьков, 1946.
  • Алексенцава Эстэр Срулеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 578. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).