Этнаграфічны музей (Познань)

Этнаграфічны музей (польск.: Muzeum Etnograficzne) — музей, які знаходзіцца ў Познані, Польшча. Этнаграфічны музей — філіял пазнаньскага Нацыянальнага музея.

Этнаграфічны музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 28 снежня 1911
Месцазнаходжанне
mnp.art.pl/muzeum/oddzia…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Музей размешчаны ў будынку былой масонскай ложы, якая была пабудавана ў пачатку XIX стагоддзя. У музеі экспануюцца матэрыялы, звязаныя з этнаграфічнай культурай Вялікай Польшчы. У музеі дзейнічае пастаянная выстаўка «Народнае мастацтва Вялікай Польшчы», якая экспануе этнаграфічныя матэрыялы ХІХ—ХХ стагоддзяў. У музеі ёсць аддзелы, прысвечаныя азіяцкай, лацінаамерыканскай і афрыканскай этнаграфіі.