Эфект бутэлечнага рыльца

Эфект бутэлечнага рыльца, «генетычны корак» (англ.: genetic bottleneck) — нефармальная, умоўная назва, якой азначаецца гвалтоўнае скарачэнне генафонду чалавецтва, выкліканае, найбольш імаверна, катастрафічным вывяржэннем вулкана Тоба каля 73 тыс. гадоў таму, а таксама спрычыненымі вывяржэннем глабальнымі кліматычнымі зменамі, якія трывалі да некалькіх тысяч гадоў.

З-за сваёй слабой здольнасці да прыстасавання, тагачасная папуляцыя Homo sapiens была вынішчана не толькі на плошчы масіўнага выпадання попелу, якая амаль супадала з тэрыторыяй ранняга рассялення чалавецтва (Усходняя Афрыка, даліна Нілу, Блізкі Усход, Пярэдняя Азія, магчыма, Індыя), але і ва ўсіх новаўтвораных палеа-арктычных кліматычных зонах; так, у міжземнаморскім рэгіёне ранняя папуляцыя Homo sapiens была замененая лепей адаптаванымі да холаду неандэртальцамі.

Ацэнкі зніжэння разнастайнасці папуляцыі чалавецтва вагаюцца ад 40—600 жанчын (разам, верагодна, меней за 3000 індывідаў)[1], 500—3000 жанчын[2], 1000—4300 індывідаў[3] да мін. 10000 жанчын рэпрадукцыйнага ўзросту[4]. Месцам, дзе захавалася папуляцыя чалавецтва, відавочна, была Усходняя Афрыка, на поўдзень ад экватара.

Зноскі

  1. Harpending H.C. et al., 1993.
  2. Rogers A.R., 1993.
  3. Ayala F.J., 1996; Takahata N. et al., 1995.
  4. Ambrose S.H., 1998.

Літаратура правіць