Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт

Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт — ваеннае, палітычнае і дыпламатычнае супрацьстаянне паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, выкліканае спрэчкай вакол дэмаркацыі агульнай мяжы. У канцы 1990-х гадоў канфлікт выліўся ў двухгадовую вайну, а затым працягваўся апасродкавана. У падзеі так ці інакш былі ўцягнуты апазіцыйныя гропоўкі варагуючых краін і часткова Самалі і Судан.

Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт
Эфіопія і Эрытрэя
Эфіопія і Эрытрэя
Дата 6 мая 19989 ліпеня 2018
Месца эфіопа-эрытрэйскае памежжа
Вынік Асмэрскае пагадненне
Праціўнікі
/ Эфіопія Эрытрэя Эрытрэя

Перадгісторыя правіць

У XX ст. пры імператары Хайле Селасіе I Эрытрэя стала правінцыяй Эфіопіі (раней, да Другой сусветнай, яна належала італьянцам). Трыццаць гадоў тут вялася вайна за незалежнасць. Канфлікт скончыўся пагадненнем сепаратыстаў з уладамі[1], па якім у красавіку 1993 г. адбыўся рэферэндум  (руск.), дзе больш за 99,8 % эрытрэйцаў прагаласавалі за аддзяленне ад Эфіопіі. У маі адбылося афіцыйнае абвяшчэнне новай дзяржавы[2]. У першыя гады свайго існавання маладая краіна пабудавалі добрасуседскія адносіны з Адыс-Абебай[2], але нечакана пачаліся істотныя ўскладненні[3].

Пагранічнае пытанне правіць

Паміж краінамі пачаліся тэрытарыяльныя спрэчкі, у тым ліку вакол горада Заламбеса, раёнаў Проб (Ыроб), Бада і так званага «трохвугольніка Ірга» — міжрэччы Тэкэзэ  (амх.) і Мэрэб  (руск.) (Гаша)[4]. Неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці эрытрэйскія картографы выдалі карту краіны, дзе дзяржаўная граніца некалькі адрознівалася ад адміністрацыйнай, прынятай пры манархіі. Эрытрэйцы спаслаліся на старыя пагадненні паміж Каралеўствам Італія і Эфіопскай імперыяй[5].

У лістападзе 1997 г., пасля ліпеньскага здарэння ў раёне Ады-Муруг, сфарміравана двухбаковая камісія па дэмаркацыі  (руск.) і ўдакладненні мяжы. Яна рэгулярна праводзіла пасяджэнні па чарзе ў сталіцах абедзвюх дзяржаў — Адыс-Абебе і Асмэры[6]. Спецыялісты звярнуліся да італа-эфіопскіх дагавароў. Вакол іх узніклі складанасці, звязаныя з тлумачэннем тэкстаў дакументаў[7] і легітымнасці каланіяльных пагадненняў у сучасным міжнародным праве[8][9]. Падчас правядзення дэмаркацыі высветліліся і іншыя спрэчныя моманты: многія населеныя пункты нават не мелі выразнага геаграфічнага месцазнаходжання. Так, напрыклад, пасёлак Бадмэ  (тыгр.) на старых картах адсутнічаў, а яго з’яўленне датуецца 1960-я гадамі. У розных крыніцах населены пункт праходзіць пад рознымі назвамі. Аналагічная блытаніна адбылася з Бурэ і Заламбесай[5].

Вайна 1998—2000 гг. правіць

У маі 1998 г. успыхнуў узброены канфлікт, які на доўгія дваццаць гадоў ўскладніў адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. Непасрэднай падставай для пачатку вайны стала ўзброенае сутыкненне ў раёне Бадмэ. У сувязі з інцыдэнтам Эрытрэя ўварвалася ў Эфіопію (пазней камісія ў Гаазе кваліфікавала гэта як парушэнне нормаў міжнароднага права). У маі 2000 г. эфіопы пачалі буйнамаштабнае наступленне. Былі адбіты спрэчныя раёны, войскі блізка падышлі да сталічнай Асмэры. Да пачатку чэрвеня частка эрытрэйскай тэрыторыі была акупавана праціўнікам[2]. Бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні[10].

У снежні бакі канфлікту сустрэліся ў Алжыры для падпісання канчатковай дамовы. У дакуменце краіны абяцалі вырашыць тэрытарыяльную спрэчку праз міжнародны суд[10]. Пагадненнем прапісавалася стварэнне трох камісій, якія бы дапамаглі ўрэгуліраваць усе спрэчкі паміж дзяржавамі. Так, на падставе дагавора, пачалі сваю дзейнасць камісія па ўстанаўленні мяжы (для дэмаркацыі граніцы), камісія па прэтэнзіях (для ацэнкі патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды, нанесенай вайной), а таксама незалежны і бесстаронні орган, прызначаны Генеральным сакратаром ААН для расследавання пачатку канфлікту[11][12].

Урэгуляванне правіць

З канцом вайны напружанасць захоўвалася, на мяжы заставаліся войскі абедзвюх дзяржаў, час ад часу адбываліся ўзброеныя сутыкненні[2]. Канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягвалася[5]. Міжнародны арбітраж абавязаў дзяржавы падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцамі[13].

У памежжы пачала работу місія ААН. Узаемаадносіны ў Эфіопіі і Эрытрэі з міратворцамі развіваліся досыць складана. Гэта было абумоўлена ў тым ліку і спрошчаным падыходам мясцовых лідараў да пытанняў знаходжання на сваёй тэрыторыі замежных войск і да кантактаў з прадстаўнікамі падраздзяленняў «блакітных касак». Так, бакі неаднаразова рабілі спробы ўмешвацца ў справы місіі і навязваць ёй свае рэкамендацыі па выкананню мандата. Даходзіла да таго, што Эфіопія звярталася да СБ ААН з патрабаваннем зрушыць з пасады камандуючага сіламі ААН генерала П. Камаэрта за арганізацыю паездкі замежных журналістаў у пагранічны раён[4].

Адначасна, у рамках мірнага дагавора 2000 г., створана Эрытрэйска-эфіопская памежная камісія (ЭЭПК) па вызначэнні межаў, абмене палоннымі, вяртанні перамешчаных асоб і кампенсацыі шкоды ад ваенных дзеянняў. У сакавіка 2003 г. ЭЭПК на пасяджэнні ў Лондане прыняла пастанову, у якім адпрэчыла спробы Эфіопіі змяніць лінію, жадаючы забраць Бадмэ, які бакі дамовіліся аддаць эрытрэйцам. Па сутнасці, эфіопскі ўрад адмовіўся выканаць Алжырскі дагавор[2]. Эфіопія настойвала на правядзенні памежнай лініі з улікам цэласнасці народнасцяў, якія пражывалі на спрэчных тэрыторыях, а таксама з улікам асаблівасцяў рэльефу мясцовасці. Пры гэтым вялікая частка аргументаў яе кіраўніцтва была заснавана менавіта на прынцыпе дзяржаўнай прыналежнасці тэрыторый да пачатку канфлікту 1998 года[4].

У выніку ў 2003—2005 гг. склалася тупіковая сітуацыя. Эрытрэя нават пагражала аднавіць вайну, калі місія ААН і мірны працэс праваляцца[5].

У 2018 годзе ў Эфіопіі, па выніках выбараў, адбылася змена ўлады: партыя РДФЭН была адхілена ад кіравання краінай, а ўрад узначаліў Абій Ахмед Алі[14].

У ліпені новы прэм’ер-міністр Эфіопіі сустрэўся з прэзідэнтам Эрытрэі Ісаясам Афеворкі. Палітыкі дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж краінамі, пачатку супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі. Падпісанне дэкларацыі азначыла заканчэнне стану вайны паміж дзвюма дзяржавамі[2]. Спрэчныя тэрыторыі, а менавіта Бадмэ, пераходзілі эрытрэйцам.

Памежныя сутыкненні правіць

  • 1 студзеня 2010 г. на мяжы ля Заламбесы адбылося ўзброенае сутыкненне[15].
  • У чэрвені 2016 г. адбылася буйная сутычка эфіопскіх і эрытрэйскіх вайскоўцаў у Цароне  (англ.)[16].

Апасродкаваны канфлікт правіць

У канцы 1990-х, на фоне вайны з Эрытрэяй, эфіопскі ўрад аднавіў адносіны з рэжымам Амара аль-Башыра ў Судане. У той перыяд яго ўрад садзейнічаў баевікам «Эрытрэйскага ісламскага джыхада  (англ.)». Арганізацыя праводзіла напады на судана-эрытрэйскай граніцы, а таксама аказвала падтрымку розным эрытрэйскім апазіцыйным арганізацыям[17][18]. Тым часам Эрытрэя пачала падтрымліваць «Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна»[19] і «Фронт вызвалення Арома»[20]. Апошняя змагалася за незалежнасць Ароміі ад Эфіопіі і грунтавалася ў раёнах Самалі, кантраляваных прыхільнікамі забітага прэзідэнта краіны Махамеда Фараха Айдыда  (англ.)[21]. У адказ Эфіопія падтрымала апалчэнні, якія выступалі супраць Айдыда[17].

У 2000-я гады бакі прынялі ўдзел у афарскім канфлікце, дзе падтрымлівалі розныя групоўкі баевікоў, выкарыстоўваючы іх для нападаў на варожую тэрыторыю[22][23].

Зноскі

  1. Eritrea. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2009. Праверана 25 жніўня 2006.
  2. а б в г д е Р.Н. Исмагилова Эфиопия и Эритрея – долгий путь к миру // Центр изучения стран Северной Африки и Африканского Рога Института Африки РАН.
  3. Коновалов И. П. Войны Африканского Рога. — Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры, 2014—192 с. ISBN 978-5-906233-77-6.
  4. а б в Полковник О. Елгазин. Основные итоги миссии ООН в Эфиопии и Эритрее (2010) // Зарубежное военное обозрение : журнал. — 2010. — №10. — С.22-30
  5. а б в г Наталья Пискунова. Две стороны одного конфликта : Эфиопия и Эритрея в противостоянии 1998—2000 годов // Космополис : журнал. — № 1(15). — Весна 2006. — с. 148—154.
  6. Михаил Жирохов. Война в воздухе на Африканском Роге // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004 .
  7. Mussie, Tesfagiorgis G. (2010). "Eritrean colonial boundaries". Eritrea. Africa in Focus (illustrated ed.). ABC-CLIO. pp. 53–54. ISBN 978-1-59884-231-9.
  8. Shapland, Greg (1997). Rivers of discord: international water disputes in the Middle East. C. Hurst & Co. p. 71. ISBN 1-85065-214-7.
  9. Degefu, Gebre Tsadik (2003). The Nile: Historical, Legal and Developmental Perspectives (illustrated ed.). Trafford Publishing. pp. 94–99. ISBN 1-4120-0056-4.
  10. а б "Horn peace deal: Full text". BBC News [брытанская англійская]. 2000-12-11. Архівавана з арыгінала 1 November 2019. Праверана 2021-12-30.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (link)
  11. Agreement between the Government of the State of Eritrea and the Government of the Federal Democratic Republic of Ethiopia (англ.). UN Peacemaker (13 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы September 28, 2022.
  12. Greppi, Edoardo; Poli, Ludovica (2021). de Guttry, Andrea; Post, Harry H. G.; Venturini, Gabriella (рэд-ры). The 2000 Algiers Agreements. The 1998–2000 Eritrea-Ethiopia War and Its Aftermath in International Legal Perspective: From the 2000 Algiers Agreements to the 2018 Peace Agreement [англійская]. The Hague: T.M.C. Asser Press. pp. 67–88. doi:10.1007/978-94-6265-439-6_4. ISBN 978-94-6265-439-6.
  13. Zane, Damian. Ethiopia regrets Badme ruling, BBC, 3 April 2003.
  14. Allo, Awol. Ethiopia offers an olive branch to Eritrea. Al Jazeera (7 чэрвеня 2018). Праверана June 28, 2018.
  15. Eritrea says 10 Ethiopian troop killed
  16. Latest Ethiopia-Eritrea Clash is Culmination of Long-festering Tensions(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2016.
  17. а б BBC NEWS | Special Report | 1999 | 07/99 | Battle in the Horn | The Somali connection. news.bbc.co.uk. Праверана 30 снежня 2021.
  18. Angel Rabasa, et al., Beyond al-Qaeda: Part 2, The Outer Rings of the Terrorist Universe RAND Project AIR FORCE RAND Corporation pp. 82-85 online pp. 44-47 hardcopy
  19. Collective Punishment: War Crimes and Crimes against Humanity in the Ogaden area of Ethiopia’s Somali Region, Human Rights Watch, June 2008
  20. Human Rights Watch World Report 2001: Ethiopia - Human Rights Developments. www.hrw.org. Праверана 30 снежня 2021.
  21. UN & Conflict Monitor, Summer 1999: Africa E-S(недаступная спасылка). www.bradford.ac.uk. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2022. Праверана 30 снежня 2021.
  22. Eritrea hosts regional rebels. Wikileaks (5 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2014. Праверана 28 October 2014.
  23. Exiled Eritrean rebel groups plan joint military attack against regime(недаступная спасылка). Sudan Tribune (7 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 2 November 2014.

Літаратура правіць