Эхінацэя пурпуровая

від раслін

Эхінацэ́я пурпуровая[3] (Echinacea purpurea) — від кветкавых раслін роду Эхінацэя (Echinacea) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Эхінацэя пурпуровая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinacea purpurea (L.) Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37281
NCBI  53751
EOL  467544
GRIN  t:14799
IPNI  1174497-2
TPL  gcc-135149

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з часопіса «The Botanical Magazine», vol. 1., no. 2 (1792)

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—120[3] см са стрыжнёвым карэнішчам. Сцябло прамое, разгалінаванае, зялёнага колеру з карычневымі штрыхамі. Лісце простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, на доўгіх чаранках, зубчастае па краі, звужанае да чаранка. Сцябловае — сядзячае, чаргаванае, ланцэтнай формы, шурпатае. Суквецце — кошык дыяметра да 5 см і болей. Язычковыя кветкі пурпуровага колеру, трубчастыя — чырвона-карычневыя. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, зімаўстойлівая, мезафіт і эўтроф[4]. Пераносіць лёгкі цень. Цвіце ў ліпеніжніўні. Плады паспяваюць у верасні. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Выкарыстанне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Эхинацея пурпурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць