Эшлі Барці (англ.: Ashleigh Barty; нар. 24 красавіка 1996, Іпсуіч, Квінсленд) — аўстралійская тэнісістка, першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2019, Уімблдан-2021, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022); пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка ўсіх чатырох турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Уімблдан, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2013, -2019 і Адкрыты чэмпіянат Францыі-2017); пераможца аднаго Выніковага турніру ў адзіночным разрадзе (Фінал тура WTA-2019); пераможца 27 турніраў WTA (з іх 15 у адзіночным разрадзе); бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў міксце.

Тэніс
Эшлі Барці
англ.: Ashleigh Barty
Нарадзілася 24 красавіка 1996(1996-04-24)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя
Рост 166 см
Вага 62 кг
Прафесійная кар’ера красавік 20102022
Вядучая рука праварукасць і двухручны бэкхэнд[d]
Прызавыя грошы 23 829 070 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 305–102[1]
Парны разрад
Вынікі (в/п) 200–64[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2011); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

У 2015—2016 гг. прафесійна гуляла ў крыкет (Twenty20).

Зноскі

  1. а б в г WTA website

Спасылкі правіць