Эшфардскі чорны мармур

Эшфардскі чорны мармур — імя, дадзенае цёмнаму вапняку, які здабываецца ў шахтах вёскі Дэрбішыра Эшфард-ін-зэ-Уотэр. Пасля абразання, апрацоўкі і паліроўкі яго бліскучая чорная паверхня можа быць выкарыстана ў дэкаратыўных мэтах. Эшфардскі чорны мармур — гладкі асадкавы камень, а не звычайны мармур у геалагічным разуменні.

Эшфардскі чорны мармур; гара Эктан

Для выкарыстання ў якасці матэрыялу эшфардскі чорны мармур разразаецца на часткі і злучаецца з іншымі каштоўнымі камянямі з дапамогай тэхнікі, вядомай пад назвай pietra dura. У Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі захоўваецца графічная выява гары Эктан, вырабленая з эшфардскага мармуру і іншых мінералаў[1].

Гісторыя правіць

 
Гравіроўка па чорным мармуры; Матлак Бат, аўтар — Эн Рэйнер

Эшфардскі чорны мармур выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах з дагістарычных часоў. Вядома, што вырабамі з яго карысталася Бес з Хардвіка[2].

Адной з ключавых фігур у развіцці мясцовай здабычы залежаў чорнага мармуру значыцца Генры Уотсан, дзядзька дэрбішырскага геолага Уайта Уотсана[3]. Ён валодаў вадзяным млынам у Эшфард-ін-зэ-Уотэры.

Шматлікія мастацкія творы з выкарыстаннем эшфардскага чорнага мармуру захоўваюцца ў мясцовых зборах, у тым ліку ў музеі Дэрбі, Музеі і мастацкай галерэі Бакстана[4] и Чатсуорт-хаусе. У 2009 годзе ў Дэрбі ў працэсе земляных работ былі раскапаны неапрацаваныя кавалкі чорнага мармуру, якія было вырашана прадаць з аўкцыёна[5].

Зноскі

  1. Newsletter of the Geological Curators Club Vol 1, No. 8, 1976 (PDF)(недаступная спасылка). Geological Curators Club (1976). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2011. Праверана 22 мая 2011.
  2. Bygone Industries of the Peak:Ashford Black Marble(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2010. Праверана 24 лютага 2011.
  3. Cooper, Michael P. (30 April 2005). "The Devonshire Mineral Collection of Chatsworth House". Mineralogical Record.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (link)
  4. Tomlinson Collection. Derbyshire County Council. Праверана 22 мая 2011.
  5. Black marble to go under auction hammer(недаступная спасылка). This Is Derbyshire (6 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2012. Праверана 22 мая 2011.