Юзаф Адрыян Масальскі

падскарбі надворны літоўскі

Юзаф Адрыян Масальскі (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Юзаф Адрыян Масальскі
Герб «Масальскі III»
Герб «Масальскі III»
Падскарбі надворны літоўскі
1754 — 6 чэрвеня 1765
Папярэднік Аляксандр Міхал Сапега
Пераемнік Антоні Тызенгаўз
Староста гарадзенскі
1748 — 1765
Папярэднік Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік Антоні Тызенгаўз
Нараджэнне каля 1726[1][2]
Смерць 6 чэрвеня 1765(1765-06-06)[3][4]
Род Масальскія
Бацька Міхал Юзаф Масальскі
Маці Францішка з Агінскіх[d]
Жонка Антаніна з Радзівілаў[d][5]
Дзеці Ксаверый Масальскі[d] і Алена Апалонія з Масальскіх[d]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Староста гарадзенскі (з 1748), бержніцкі, лаздзейскі (з 1756), прапойскі, вісліцкі, падскарбі надворны ВКЛ з 1754; падпалкоўнік пяцігорскі, генерал-маёр (1754).

Пасол на соймы 1744, 1750, 1752 (яго маршалак), 1756, 1758, 1760, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1748 (яго маршалак).

Кавалер ордэна Белага Арла (1761). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх.

Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфарміравання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, але заўчасная смерць перарвала яго кар'еру.

Сям'я правіць

Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага. Меў братоў Ігнацыя Якуба, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.

Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай Радзівіл (1730 — 1764), дачкой крайчага ВКЛ Марціна Мікалая Радзівіла.

Пакінуў сына Ксаверыя (каля 1760 — 1787) і дачку Алену Апалонію (1763 — 1815), жонку князя дэ Лінье (de Ligne), а потым Вінцэнта Патоцкага.

Зноскі

Літаратура правіць