Юзаф Ежы Хлусовіч (польск.: Józef Jerzy Chłusowicz; 19 сакавіка 1776, мяст. Крынкі, Гродзенскі павет — 1828[4]) — вайсковец, дзяржаўны службовец.

Юзаф Хлусовіч
Хлусовіч[d]
Хлусовіч[d]
Нараджэнне 19 сакавіка 1776(1776-03-19)[1]
Смерць 1824[2] ці 1828[3]
Род Хлусовічы
Член у
Дзейнасць афіцэр, envoy
Бітвы
Узнагароды
Virtuti Militari

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Хлусовічаў герба «Лілія». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя, ротмістра Троцкага ваяводства[4].

У час вайны з Расіяй 1792 года быў таварышам нацыянальнай кавалерыі, у паўстанні 1794 года — паручнікам. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Італію, у складзе польскага легіёна ўдзельнічаў ў шматлікіх бітвах на баку Напалеона Банапарта. У 1807 годзе камандзір 1-га батальёна польска-італьянскага легіёна, удзельнічаў у баях у Іспаніі ў 1808—1811 гадах. 3 1811 года палкоўнік 2-та палка Надвісленскага легіёна. Узведзены Напалеонам у 1812 годзе ў баронскую годнасць[4].

У час французска-рускай вайны 1812 года палкоўнік-маёр 3-га польскага палка гвардыі, захоплены ў палон пад Слонімам. Пасля амністыі шэф штаба 1-й пяхотнай дывізіі Каралеўства Польскага, служыў у расійскіх пасольствах у Мадрыдзе і Парыжы[4].

Удзельнічаў у паўстанні 1830 года, а пасля яго разгрому быў сасланы ў Сібір, дзе і памёр[5].

Узнагароды правіць

Шэвалье Ганаровага Легіёна (29 снежня 1809 года), Афіцэр Ганаровага Легіёна (23 чэрвеня 1810 года), кавалер ордэна «Virtuti Militari» (26 лістапада 1810 года)[5].

Зноскі

  1. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/chlusowicz-jozef/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. Józef Chłusowicz // http://mak.bn.org.pl/cgi-bin/KHW/makwww.exe?BM=1&NU=1&IM=4&WI=9810692471505606
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга II
  4. а б в г Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Хлусовічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  5. а б Michel. наполеон и революция: Хлусович (Jоzef Jerzy Chlusowicz) Юзеф Ежи (1776- ). наполеон и революция (среда, 28 августа 2019 г.). Праверана 11 кастрычніка 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць