Юканскі ўніверсітэт

Юканскі ўніверсітэт (англ.: Yukon University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уайтхорс, тэрыторыя Юкан, Канада.

Юканскі ўніверсітэт
англ.: Yukon University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Yukon University
Заснаваны 1988
Размяшчэнне Уайтхорс, Юкан, Канада
Сайт yukonu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Установа бярэ свой пачатак ад Цэнтра прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі ва Уайтхорсе, заснаванага ў 1963 годзе, перайменаванага ў Юканскі прафесійна-навучальны цэнтр у 1965 годзе. Установа працавала як адукацыйны цэнтр, забяспечваючы прафесійную падрыхтоўку. У 1980-я гады ўстанова была рэарганізавана ў каледж. Установа працавала як Юканскі каледж, пакуль не была рэарганізавана ва ўніверсітэт у 2020 годзе. У цяперашні час установа з’яўляецца адзіным універсітэтам, размешчаным на поўначы Канады.

Структура правіць

  • Школа акадэмічнага развіцця і развіцця навыкаў
  • Школа прыродазнаўчых навук
  • Школа гандлю, тэхналогій і горнай справы
  • Школа здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг
  • Школа вольных мастацтваў
  • Школа бізнесу і лідарства

Спасылкі правіць