Юкіа Эндо (18 студзеня 1937 — 25 сакавіка 2009) — японскі гімнаст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.

Юкіа Эндо
яп.: 遠藤幸雄
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[3]
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 18 студзеня 1937(1937-01-18)[1]
Памёр 25 сакавіка 2009(2009-03-25)[2] (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 161 см
Вага 58 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юкіа Эндо нарадзіўся ў 1937 годзе ў Акіце прэфектуры Акіта; скончыў Такійскі педагагічны ўніверсітэт (сучасны ўніверсітэт Цукуба).

У 1960 годзе на Алімпійскіх гульнях у Рыме Юкіа Эндо атрымаў залаты медаль у складзе каманды. У 1962 годзе ён меў два залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі чэмпіянату свету. У 1964 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіа Юкіа Эндо заваяваў тры залатыя і адзін сярэбраны медалі. На чэмпіянаце свету 1966 года ён заваяваў залаты і два сярэбраныя медалі. У 1968 годзе на Алімпійскіх гульнях у Мехіка Юкіа Эндо стаў уладальнікам яшчэ аднага залатога і яшчэ аднага сярэбранага медаля.

У 1999 годзе Юкіа Эндо быў уключаны ў Міжнародную залу славы спартыўнай гімнастыкі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Gymnastics Loses Olympic Champion Yukio Endo / N. ComăneciPaul Ziert, 1956. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  3. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.