Ю́лія Віта́льеўна Пятрэ́нка, псеўданім Юльяна Пятрэнка (нар. 13 снежня 1981, Жгунь Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) — пісьменніца, сурдапедагог.

Юльяна Пятрэнка
Род дзейнасці пісьменнік, сурдапедагог
Дата нараджэння 13 снежня 1981(1981-12-13) (42 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Гран-пры Першага абласнога форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, літаратурная прэмія імя К. Тураўскага (намінацыя «Адкрыццё году»)

Біяграфія правіць

Расла на бабуліных казках, што значны адбілася на яе творчасці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў Мінску. Працавала ў школе для дзяцей з парушэннямі слыху, у садку, у цэнтральнай бібліятэцы Гомеля. Цяпер працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, займаецца сакратарскімі паслугамі і паслугамі па перакладу.

Творчасць правіць

Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», літаратурным альманаху «Літаратурная Гомельшчына» і іншых. Уладальнік Гран-пры Першага абласнога форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па выніках конкурсу Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выдадзена першая кніга прозы Юліі Пятрэнка «Авяльга». У 2017 годзе выйшаў празаічны зборнік апавяданняў «На досвітку», які быў адзначаны абласной літаратурнай прэміяй імя Кірыла Тураўскага. У 2020 годзе выйшаў раман «Харунжы. Verbera ventorum».

Літаратура правіць

  • Літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў» № 4 (83) (ліпень-жнівень) 2016. — С.126.
  • «Юліяніны байкі» // «Маладосць» № 32.
  • На досвітку: апавяданні / Юлія Пятрэнка. — Мазыр: Калор, 2017. — 188 с.
  • Харунжы. Verbera ventorum: раман / Юльяна Пятрэнка. — Мінск: Кнігазбор, 2020. — 228 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Пункт адліку).

Спасылкі правіць