Юлій Якаўлевіч Райзман

Юлій Якаўлевіч Ра́йзман (руск.: Юлий Яковлевич Райзман; 15.12.1903, Масква — 10.12.1994) — расійскі кінарэжысёр. Народны артыст Латвійскай ССР (1949). Народны артыст СССР (1964). Прафесар (1960).

Юлій Якаўлевіч Райзман
Дата нараджэння 2 (15) снежня 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1994(1994-12-11)[1][2] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія сцэнарыст, кінарэжысёр
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст Латвійскай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
IMDb ID 0707264
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1924 літаратурны кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэжысёра Якава Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадзянскі пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакументальных фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949).

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Галоўная прэмія Міжнароднай выстаўкі ў Парыжы (1937)
  • Галоўная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў г. Карлавы Вары (1951)
  • Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983)
  • Герой Сацыялістычнай Працы (1973)

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць