Юлія Вячаславаўна Крупенка

Юлія Вячаславаўна Крупенка (нар. у 1984 годзе) — беларускі эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Юлія Вячаславаўна Крупенка
Дата нараджэння 1984
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера эканоміка і фінансы
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 2006 годзе факультэт эканомікі і менеджменту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны». У 2008 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт». У 2010-2014 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт» абараніла 24 кастрычніка 2018 года ў Савеце па абароне дысертацый пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фінансавая ўстойлівасць перастрахоўшчыкаў як фактар стабілізацыі рынку страхавых паслуг». Навуковы кіраўнік - Марына Яўгеньеўна Карпіцкая.

23 студзеня 2019 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

З 2006 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, з 2009 года па цяперашні час на пасадзе дацэнта кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны даследаванню рынку страхавых паслуг, фінансавай устойлівасці перастрахоўшчыкаў як фактару стабілізацыі рынку страхавых паслуг, праблемам і перспектывам развіцця перастрахавання жыцця, аналізу напрамкаў росту фінансавых рэсурсаў страхоўшчыка для павышэння яго канкурэнтаздольнасці, пытанням канкурэнтаздольнасці перастраховачнай арганізацыі ва ўмовах эканамічнай турбулентнасці, удасканалення інвестыцыйнай дзейнасці суб'ектаў страхавога рынку, рэгулявання нацыянальнай рэйтынгавай сістэмы ў кантэксце ўстойлівага развіцця эканомікі, аналізу фактараў канкурэнтаздольнасці страхавой арганізацыі ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі, цыфравізацыі страхавога рынку як фактару павышэння яго канкурэнтаздольнасці і інш.

Спасылкі правіць