Юрый Іванавіч Нікіфараў

Юрый Іванавіч Нікіфараў (20 лютага 1937, с. Соміна, Баксітагорскі раён, Ленінградскай вобласці18 чэрвеня 2003, Бабруйск) — беларускі мастак-графік, акварэліст, педагог.

Юрый Іванавіч Нікіфараў
Дата нараджэння 20 лютага 1937(1937-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2003(2003-06-18) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр гістарычны жанр
Вучоба Ялецкае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965)
Вядомыя працы трыпціх «Слова пра паход Ігараў»,
серыя «Славянская сюіта», «Элада—70»
Уплыў Павел Любамудраў

Біяграфія правіць

Працаваў у станкавай графіцы і акварэльным жывапісе[1]. Аўтар манументальных кампазіцый на вуліцах Бабруйска — каляровых зграфіта з выявамі дзяўчыны ў хустцы і хлопца з кнігай на будынку Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 46, а таксама яшчэ аднаго манахромнага зграфіта[2].

Значная частка твораў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне:

"Вострая дынаміка руху, дэфармацыя форм, колеравая экспрэсія ў карцінах «Рэквіем па камбату» і «Тыл» перадаюць трагедыю вайны вобразна і выразна. Асуджэнне і бяссілле перад маральнай слепатой і ўпадкам нораваў раскрыты ў творы «Звер чакае»". Ала Альфяровіч-Мальцава, мастацтвазнаўца

Асноўныя творы: графічныя лісты «Бацькі і дзеці», «Вясна 1944 года», «Жнівень 1982 года», «Набат», «Звер чакае», трыпціх «Слова пра паход Ігараў»; серыі «Да зорак», «Славянская сюіта»; графічныя кампазіцыі: «О, Іспанія!», «Элада—70», «Мір» і інш.

Ілюстраваў творы Бертальда Брэхта, Дантэ Аліг’еры, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Асабістай кар'ерай не цікавіўся, адкрыў шлях у мастацтва шматлікім маладым талентам.

Памяць правіць

У 1997 годзе мастак Уладзімір Рубцоў прысвяціў Юрыю Нікіфараву, свайму сябру, жывапісны твор «Доб­ры дзень, спа­дар Ні­кі­фа­раў!»[3].

23 лютага 2007 года ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага была адкрыта персанальная выстаўка карцін Юрыя Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай «Успаміны аб Юрыі Нікіфараве».

Зноскі

  1. Нікіфараў Юрый Іванавіч (1937—2003)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2016.
  2. «Мозаики не тускнеют, или Наглядно знакомые»
  3. Рубцоў Уладзімір Міхайлавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2016.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
  • Гейкер, Яфім. Почырк таленту: з выстаўкі работ мастака Ю. Нікіфарава / Яфім Гейкер // Камуніст. - 1971. - 22 мая.
  • Коркияйнен, Е. Академик без пиджака / Евгения Коркияйнен // Коммерческий курьер. - 2007. - 28 февраля. - С. 5. (руск.)

Спасылкі правіць