Юрый Андрэевіч Бялоў

Юрый Андрэевіч Бялоў (руск.: Ю́рий Андре́евич Бело́в; 31 ліпеня 1930, Ржэў, Цвярская вобласць, РСФСР — 31 снежня 1991, Масква, Расія) — савецкі кінаакцёр.

Юрый Андрэевіч Бялоў
Дата нараджэння 31 ліпеня 1930(1930-07-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1991(1991-12-31) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
IMDb ID 0069474
yuriy-belov.ucoz.ru

Біяграфія правіць

Скончыў УДІК (майстэрня Б. У. Бібікава і В. І. Пыжовай) у 1955 годзе. Праз год пасля заканчэння інстытута стаў знакаміты дзякуючы ролі Грышы ў фільме «Карнавальная ноч».

Пазней, на працягу сямі гадоў, адзін за адным на шырокі экран выйшлі фільмы з удзелам акцёра, якія замацавалі яго поспех сярод гледачоў і зрабілі Юрыя Бялова адным з самых папулярных акцёраў савецкага кіно: «Дзяўчына без адрасу», «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Якія не паддаюцца», «Каралева бензакалонкі». У апошніх двух фільмах ён іграў у пары з Надзеяй Румянцавай.

Пазней быў акцёрам Тэатра-студыі кінаакцёра.

Героі Юрыя Бялова адрозніваюцца непаўторным жыццялюбствам і абаяннем. У сярэдзіне 1960-х гадоў пасля спробы самагубства, па іншых дадзеных, з-за неасцярожнага выказвання пра кіраўніка краіны М. С. Хрушчова акцёр апынуўся на паўгода ў псіхіятрычнай лякарні, пасля чаго яму вельмі мала прапаноўвалі здымацца.

Калі ў Тэатры кінаакцёра ўрэшце яму далі ролю Міласлаўскага ў спектаклі «Іван Васільевіч» паводле п’есы М. А. Булгакава, гэта было для яго неверагодным шчасцем. Па сведчаннях, Алена Сяргееўна Булгакава, удава пісьменніка, пабываўшы на спектаклі, сказала, што яго трактоўка ролі Міласлаўскага вельмі блізкая да таго, што хацеў бачыць аўтар — Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў. Пасля Бялоў сышоў з Тэатра кінаакцёра.

У фільме «Стаянка цягніка — дзве хвіліны» (1972) прыкметна састарэлы Бялоў у апошні раз сыграў галоўную ролю. Пасля гэтага наступіла практычна поўнае забыццё — хоць нават і ў гэты няпросты перыяд ён паспеў зняцца ў некалькіх фільмах, самым паспяховым з якіх стаў папулярны дзіцячы фільм «Пра Чырвоную Шапачку», у якім Бялоў выканаў невялікую ролю дзядулі.